Сомік амерыканскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сомік амерыканскі
Ameiurus nebulosus.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Надклас:

Рыбы

Клас:

Касцявыя рыбы

Надатрад:

Касцістыя рыбы

Атрад:

Сомападобныя

Сямейства:

Самы-кошкі

Род:

Ameiurus

Від:

Сомік амерыканскі

Навуковая назва

Ameiurus nebulosus (Lesueur, 1819)

ITIS   164043
NCBI   27778

Сомік амерыканскі, сомік карлікавы (Ameiurus nebulosus) — рыба сямейства самоў-кошак, або кашэчых самоў атрада сомападобных.

Пашыраны ў вадаёмах Паўночнай Амерыкі. Завезены ў 1885 ў Заходнюю Еўропу, у 1935 у заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Жыве ў азёрах, рэках, сажалках, у т.л.забалочаных.

Даўжыня 14—20 да 45 см, маса ад 45—100 г да 2 кг. Цела голае, крыху сціснутае з бакоў, ад жаўтаватага да цёмна-карычневага і чорнага колеру. Бруха светлае, белаватае, зрэдку плямістае. Ёсць альбіносы. Галава вялікая, шырокая. На сківіцах па 2 пары вусікаў. Неразгалінаваныя прамяні ў спінным, грудным і анальным плаўніках калючыя; ёсць тлушчавы плаўнік.

Корміцца лічынкамі насякомых, дробнымі малюскамі, водарасцямі, маляўкамі, ікрой іншых рыб.

Літаратура [правіць]

  • Сомік амерыканскі // БелЭн у 18 т. Т. 15. Мн., 2002.