Соф’я Андрэеўна Лабко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Андрэеўна Лабко
Дата нараджэння 19 верасня 1919(1919-09-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 верасня 1993(1993-09-15) (73 гады)
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна
залаты медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Соф’я Андрэеўна Лабко (1919, в. Кухчыцы Клецкага раёна — 15 верасня 1993) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Амаль трыццаць гадоў працавала ў калгасе «Савецкая Беларусь». 14 гадоў, да выхаду ў 1979 годзе на пенсію, была звеннявой па вырошчванні лёну. Звяно пад яе кіраўніцтвам штогод прыносіла багатыя ўраджаі, было найлепшым у гаспадарцы. Шэсць-сем цэнтнераў льносямян, дзевяць-дзесяць цэнтнераў валакна — такі быў звычайна вынік працы звяна.

За працоўныя поспехі звеннявая была ўзнагароджана бронзавымі і залатым медалямі ВДНГ.

Званне Героя Сацыялістычнай Працы ўдастоена ў 1966 годзе[1].

Зноскі

  1. Героі Сацыялістычнай Працы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2020. Праверана 29 кастрычніка 2020.