Спаса-Праабражэнская царква (Язвінкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Спаса-Праабражэнская царква
52°14′47″ пн. ш. 26°55′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Язвінкі
Канфесія БПЦ
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Дата пабудовы 1910 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000471шыфр 113Г000471
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Язвінкі Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца на вул. Леніна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляная першая вядомая царква была пабудавана ў 1759 годзе. Згодна прыходскага летапісу, яна была «досыць моцнай». Прамавугольны будынак меў два купалы, адзін рад вокнаў без кратаў і гонтавы дах. У 1873 годзе ў інтэр’еры ўладкавалі новы разьбяны іканастас з калонамі.

Першую царкву ў Язвінках разабралі ў 1909 годзе з-за яе старасці. У 1910 годзе была пабудавана новая драўляная царква. 12 верасня 1910 года былі асвячоны крыжы, а 27 снежня асвячоны сам будынак храма.

У савецкі час храм быў адкрыты.

Царква некалькі разоў рэстаўравалася. У 1999 годзе ў царкве ўсталявалі кацёл для абагравання, у 2004 годзе быў узведзены будынак нядзельнай школы (да гэтага заняткі праходзілі ў хаце святара), у 2007 годзе да царквы падвялі паравое ацяпленне.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Царква з’яўляецца помнікам народнага дойлідства[2]. Праект распрацоўваў мінскі архітэктар Віктар Струеў. Іканастас для храма набылі ў Кіева-Пячэрскай Лаўры і абыйшоўся ў 700 царскіх рублёў[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]