Спесартын
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Спесартын | |
|---|---|
| Спесартын | |
| Формула | Mn3Al2[SiO4]3 |
| Колер | Ружовы, буры, чырвоны, чырвона-аранжавы, аранжава-жоўты, жоўта-карычневы |
| Цвёрдасць | 7 — 7,5 |
| Спайнасць | недасканалая |
| Злом | няроўны |
| Шчыльнасць | 3,8 — 4,3г/см³ г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,790-1,820 |
Спесартын — даволі распаўсюджаны мінерал, сілікат з групы гранатаў.
Сярод іншых гранатаў спесартыны вылучаюцца перш за ўсё колерам — іх крышталі маюць сакавітую аранжава-жоўтую, чырвона-аранжавую, жоўта-карычневую афарбоўку. Вылучаюць таксама разнавіднасць спесартына - эспесандыт, які мае альмандынавы складнік. У спесартыне часта назіраюцца дробныя газава-вадкія ўключэнні. Названы па мясцовасці Шпесарт у Баварыі, дзе быў упершыню выяўлены.