Станіслаў Вячаслававіч Кляшчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Станіслаў Кляшчук
Поўнае імя Станіслаў Вячаслававіч Кляшчук
Нарадзіўся 11 красавіка 2000(2000-04-11)[1] (24 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 77 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 44
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2018   Беларусь Чысць 9 (-22)
2019   Беларусь Смалявічы 0 (0)
2020   Беларусь Крумкачы (Мінск) 9 (-10)
2022   Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 1 (-0)
2023 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 17 (-21)
2024— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 1 (-1)
2018 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (-4)
2019 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (-1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2023

Станіслаў Кляшчук (нар. 11 красавіка 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага «Дынама», дзе з 2017 года пачаў выступаць за дубль. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка, але не выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў дубль «Дынама», а ў ліпені 2019 года быў арандаваны «Смалявічамі»[3], дзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі.

У лютым 2020 года перайшоў у «Крумкачы» на правах арэнды. Правёў 9 матчаў у Першай лізе, чаргуючыся на полі з Валерыем Фамічовым і Іванам Санько. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Дынама», у 2021 годзе гуляў за дубль.

У лютым 2022 года адправіўся ў арэнду ў «Энергетык-БДУ»[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 17 чэрвеня 2022 года ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны» (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Таксама згуляў за каманду ў двух матчах Кубка Беларусі, аднак больш на полі не з’яўляўся, быў рэзервовым брамнікам.

У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта з «Дынама» падпісаў паўнавартаснае пагадненне з «Энергетыкам-БДУ»[5]. У сезоне 2023 стаў асноўным брамнікам каманды.

У студзені 2024 года пакінуў сталічны клуб[6] і падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем»[7].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2016 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы (заставаўся на лаўцы запасных), а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы (выйшаў на поле ў адным матчы).

У кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

14 лістапада 2019 года правёў свой адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Славакіі (0:3).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 6 −6
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 2 −0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 9 −22
2019 (1) дубль Дынама Беларусь 4 −1
2019 (2) Д2 Смалявічы Беларусь 0 0
2020 Д2 Крумкачы Беларусь 9 −10
2021 дубль Дынама Беларусь 2 −0
2022 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 1 −0
2023 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 17 −21

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://dinamo-minsk.by/ru/komanda/igrok/~show/kleschuk
  2. https://footballfacts.ru/person/573590
  3. "Смолевичи" арендовали вратаря у минского "Динамо" (руск.). football.by (31 ліпеня 2019). Праверана 29 студзеня 2023.
  4. "Энергетик-БГУ" арендовал у минского "Динамо" вратаря и полузащитника (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 29 студзеня 2023.
  5. Станислав Клещук и Павел Пашевич остаются в команде (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ» (13 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 29 студзеня 2023.
  6. "Энергетик-БГУ" попрощался со Станиславом Клещуком (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  7. "Гомель" объявил о подписании экс-вратаря "Энергетика-БГУ" Клещука (руск.). football.by (9 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.