Андрэй Сяргеевіч Рылач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Андрэй Рылач
Поўнае імя Андрэй Сяргеевіч Рылач
Нарадзіўся 5 чэрвеня 2002(2002-06-05)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 176 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 2
Маладзёжныя клубы
2009—2010 Беларусь Мінск
2010—2015 Беларусь Дынама (Мінск)
2015—2016 Беларусь ФШ Мурашка (Мінск)
2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў)
2018—2019 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 14 (1)
2020—2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 59 (1)
2023— Беларусь Дынама (Мінск) 22 (0)
2024—   Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 20 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Андрэй Рылач (нар. 5 чэрвеня 2002, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель» (у арэндзе з мінскага «Дынама») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у школе «Мінска», пазней доўгі час займаўся ў мінскім «Дынама», на юнацкім узроўні выступаў таксама за футбольную школу Мурашка, барысаўскі БАТЭ і салігорскі «Шахцёр».

У верасні 2019 года стаў іграком дзяржынскага «Арсенала», дзе замацаваўся ў складзе, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. Сезон 2020 пачынаў у дзяржынскім клубе, аднак у маі пакінуў каманду[2].

У ліпені 2020 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ», дзе спачатку выступаў за дубль, а 25 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:2). У сезоне 2021 замацаваўся ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[3]. У сезоне 2022 дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце Беларусі.

У снежні 2022 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

12 кастрычніка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (6:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 (2) Д3 Арсенал Беларусь 11 1
2020 (1) Д2 Арсенал Беларусь 3 0
2020 (2) Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 3 0
2021 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 27 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ Беларусь 29 1
2023 Д1 Дынама Беларусь 22 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://energetikbgu.by/player/рылач-андрей/
  2. Футбол. Хавбек Андрей Рылач покинул дзержинский "Арсенал" (руск.). pressball.by (19 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2022.
  3. "Энергетик"-БГУ покинули еще четыре футболиста (руск.). football.by (5 студзеня 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  4. Макавчик и Рылач стали игроками минского "Динамо" (руск.). football.by (20 снежня 2022). Праверана 20 снежня 2022.
  5. "Гомель" взял в аренду полузащитника минского "Динамо" (руск.). football.by (28 сакавіка 2023). Праверана 29 сакавіка 2023.