Старыя Завалёны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Старыя Завалёны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
3
Насельніцтва
3[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247307
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240820091
Старыя Завалёны на карце Беларусі ±
Старыя Завалёны (Беларусь)
Старыя Завалёны
Старыя Завалёны (Гомельская вобласць)
Старыя Завалёны

Стары́я Завалёны[2] (трансліт.: Staryja Zavaliony, руск.: Старые Завалёны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 4 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Вакол вёскі лес.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.

Інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Планіроўка складаецца з бессістэмнай забудовы драўляных сялянскіх сядзіб каля прасёлкавай дарогі. Аўталаўка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска стала звацца Старыя Завалёны, калі частка жыхароў заснавала побач вёску Новыя Завалены. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 11 двароў і забілі 25 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2011 год — 3 двары, 3 жыхары.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1908 год — 12 двароў, 60 жыхароў.
  • 1940 год — 17 двароў, 78 жыхароў.
  • 1959 год — 33 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 3 двары, 5 жыхароў.
  • 2004 год — 3 двары, 3 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Завалёны

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]