Сукуленты
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
Большасць кактусаў — сцеблавыя сукуленты з цалкам рэдукаваным лісцем. На здымцы — дзесяцімятровая Карнегія гіганцкая (Carnegiea gigantea), ЗША
|
||||||||||
Сукуленты (ад лац.: Succulentus — «сакавіты») — шматгадовыя расліны, якія маюць спецыяльныя тканкі для запасу вады. Як правіла, яны растуць у месцах з засушлівым кліматам.
Расліны, якія ўваходзяць у групу «сукуленты», не звязаныя паміж сабой агульным паходжаннем; іх падобныя рысы выкліканыя падобнымі ўмовамі пражывання. Сукуленты ёсць нават сярод такіх сямействаў, як ароідныя (заміякулькас), брамеліевыя (дыкія), вінаградавыя (цысус чатырохвугольны).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).