Суляцічы (курганны могільнік)
Курганны могільнік | |
Суляцічы | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Суляцічы |
Суля́цічы[1] — археалагічны помнік, курганны могільнік дрыгавічоў (магчыма, дрыгавіцка-валынскага насельніцтва) XI—XIII стагоддзяў[1] каля вёскі Суляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.
Знаходзіцца на левым беразе ракі Валатоўка. Захавалася 40 насыпаў дыяметрам 3—9 м і вышынёй 0,3—1,5 м. Вакол некаторых курганоў маюцца невялікія паглыбленні. Даследаванні праводзілі Ф. Д. Гурэвіч у 1956 годзе і К. В. Паўлава ў 1971 годзе.
Адзін курган без пахавання, у 2-х курганах пахаванні паводле абраду трупаспалення на месцы, у 20 насыпах — пахавальны абрад трупапалажэнне. Знойдзены фрагменты гліняных гаршчкоў, сярэбраныя і алавяныя скроневыя кольцы, бронзавыя званочкі, пярсцёнкі і інш.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Суля́цічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 264. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Павлова К. В. Могильники у деревень Мольничи и Сулятичи // Краткие сообщения Института археологии (КСИА). — 1974. — Вып. 139. — С. 59. (руск.)