Сфагнум

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сфагнум
Sphagnum fallax
Sphagnum fallax
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sphagnum L. (1753)

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   15683
NCBI   13804
IPNI   ???

Сфагнум, Сфагнавы мох[1] (Sphagnum) — балотная расліна, род моху (звычайна бялёсай афарбоўкі), з якога ўтворыцца торф; тарфяны мох.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сфагнавыя імхі нярэдка больш бледна афарбаваныя, чым зялёныя імхі, таму іх часам таксама завуць белымі імхамі. Разам з дробнымі зялёнымі клеткамі ў іх маюцца буйныя бясколерныя ваданосныя клеткі[1].

На адкрытых месцах некаторыя сфагнавых імхі могуць мець яркую афарбоўку[1].

Сцябло ў сфагнумаў прамостаячае, па меры нарастання верхавіны ўнізе паступова адмірае. Сцябловыя лісты трохкутныя, галінкавыя - ланцэнтныя. Усе лісты складаюцца з аднаго пласта клетак[1].

Размножваецца спорамі, якія высейваюцца са скрыначак[1].

Распаўсюджванне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пасяляецца на вільготных месцах, спрыяе хуткаму забалочванню тэрыторыі, бо здольны актыўна паглынаць і ўтрымліваць вільгаць. З'яўляецца ўтваральнай раслінай сфагнавых балот.

Найбольш шырока распаўсюджаны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар'я. Найбольшая відавая разнастайнасць у Паўднёвай Амерыцы.

У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[1].

У Расіі расце 42 відаў[2].

Гаспадарчае значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

З-за малой цеплаправоднасці ўжываецца ў будаўнічай справе як ізаляцыйны матэрыял у выглядзе пласцінак, парашка, якія вырабляюцца з гэтага торфу; таксама дэзадарыруючы сродак. Некаторыя народнасці лічаць сфагнум прыдатным матэрыялам для цёплых пялёнак, якімі яны зімой накрываюць сваіх дзяцей[3].

Сфагнум ўжываецца ў кветкаводстве ў якасці напаўняльніка пры складанні земляных сумесяў. У паветрана-сухім стане сфагнавыя імхі здольныя паглынуць вады прыкладна ў 20 разоў больш ўласнай масы, што ў 4 разы пераўзыходзіць магчымасці гіграскапічнай ваты (адсюль і назва моху, «сфагнас» па-грэчаскі — губка)[4].

Сфагнум вельмі ўстойлівы да раскладання, высушаны доўга захоўваецца. Расце ў багністых месцах, збіраюць яго летам.

Ужыванне ў медыцынскіх мэтах[правіць | правіць зыходнік]

Сфагнумам можна карыстацца ў якасці перавязачнага сродка. Ён валодае ранагаючым і антысептычным дзеяннем з прычыны ўтрымання фенолападобнага рэчыва сфагнолу. У экстраных выпадках сфагнум можна ўжываць без стэрылізацыі[1].

Спіс відаў[правіць | правіць зыходнік]

Род сфагнум уключае 120 відаў[5]:

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Сфагнум // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мінск: «Наука и техника», 1974. — С. 58-59. — 592 с. — 120 000 экз.
  2. Еленевский А. Г. Ботаника. Систематика высших, или наземных, растений: учебник для студ. высш. пед. учеб. заведений / А. Г. Еленевский, М. П. Соловьева, В. Н. Тихомиров. — 4-е изд., исп. — М.: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 56
  3. Жизнь растений. Водоросли. Лишайники. Мхи — М.: Мир книги, 2002. — Т. 5. — С. 163. — 192 с. — (Большая энциклопедия природы). — ISBN 5-8405-0312-6.
  4. Сфагнум (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 30 сакавіка 2011.
  5. Список видов рода Сфагнум на сайте The Plant List (англ.)  (Праверана 3 сакавіка 2012)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]