Сцяг Бразіліі
| Сцяг Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія | |||
| Бразілія | |||
| Зацверджаны |
19 лістапада 1889, сучасны від — 11 мая 1992 |
||
|---|---|---|---|
| Выкарыстанне | |||
| Прапорцыя |
7:10 |
||
| Аўтарскі калектыў | |||
|
Раймунду Тэйшэйра Мендыс, Мігель Лемуш, Мануэль Перэйра Рэйс, Дэсіа Віларэс |
|||
Сцяг Бразіліі ўяўляе сабой зялёнае палотнішча з жоўтым ромбам ў цэнтры. Унутры ромба знаходзіцца цёмна-сіні круг з 27 белымі зоркамі. Круг перасечаны стужкай з нацыянальным дэвізам Бразіліі — «Ordem e Progresso» (з порт. «Парадак і прагрэс»).
Зялёны і жоўты — нацыянальныя колеры Бразіліі. Зялёны колер сімвалізуе лясныя багацці Амазоніі, а жоўты — запасы золата: у XVI—XIX стагоддзях у Бразіліі знаходзіліся найбуйнейшыя ў свеце золатаздабывальныя шахты. Сцяг часам называюць Auriverde (залаты і зялёны).
Размяшчэнне зорак на сцягу адлюстроўвае неба над Рыа-дэ-Жанейра раніцай у 9 гадзін 22 хвіліны 43 секунды 15 лістапада 1889 г. — у момант абвяшчэння бразільскай рэспублікі. Кожнаму з 26 штатаў, а таксама Федэральнай акрузе, адпавядае свая зорка.
| зялёны | жоўты | сіні | белы | |
|---|---|---|---|---|
| RGB | 0/146/62 |
248/193/0 |
40/22/111 |
255/255/255 |
| RGB16 | 00923E |
F8C100 |
28166F |
FFFFFF |
| CMYK[1] | 100/0/100/0 |
0/10/100/0 |
100/70/0/20 |
0/0/0/0 |
| Пантон[1] | PMS 355 |
PMS Yellow |
PMS 280 |
none |
Гістарычныя сцягі Бразіліі (галерэя) [правіць]
-
з 1992
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 http://www.brasil.gov.br/pais/simbolos_hinos Oficial website
Гл. таксама [правіць]
| Краіны Паўднёвай Амерыкі: Сцягі | |
|---|---|
| Залежныя тэрыторыі | |
| У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Bandera del Brasil(ісп.)
Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|