Сцяг Аргенціны
| Сцяг Аргентынскай Рэспублікі | |||
| Аргенціна | |||
|
|
|||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя |
9:14 |
||
| Аўтар сцяга | |||
Сучасны сцяг Аргенціны стаў дзяржаўным у 1812 годзе.
Эскіз сцяга быў прапанаваны Мануэлем Бельграна. Ён складаўся з трох роўных па шырыні гарызантальных палос — крайнія пафарбаваны ў светла-блакітны, цэнтральная — у белы колер. У 1818 годзе ў цэнтра сцяга было змешчана жоўтае «майскае сонца» (ісп.: Sol de Mayo), якое сімвалізуе інкскага бога сонца і названае так у гонар Майскай рэвалюцыі.
Поўная версія сцяга, якая ўключае выяву сонца, называецца «афіцыйным цырыманіяльным сцягам» (ісп.: Bandera Oficial de Ceremonia), сцяг без сонца — «святочным сцягам» (ісп.: Bandera de Ornato). Афіцыйная версія сцяга заўсёды павінна падымацца вышэй святочнай.
Ва ўсіх іншых адносінах абодвы варыянты нацыянальнага сцяга лічацца паўнапраўнымі.
Інтэрпрэтацыя значэння [правіць]
Згодна з найбольш распаўсюджанай інтэрпрэтацыяй значэння сцяга, ён увасабляе неба, аблокі і сонца. Тым не менш, існуе некалькі народных паданняў, якія тлумачаць значэнне колераў сцяга па-іншаму. Паводле аднаго з іх, блакітны колер сімвалізуе раку Ла-Плата (Río de la Plata — літаральна «Рака срэбра»), а белы — срэбра (назва «Аргенціна» паходзіць ад лацінскай назвы срэбра, лац. Argentum). Ёсць таксама меркаванне, што расфарбоўка сцяга заснавана на традыцыйных колерах Бурбонаў. Паводле яшчэ аднаго варыянту, блакітны і белы — колеры адзення Панны Марыі.
Штогод, 20 чэрвеня, у Аргенціне адзначаецца Дзень сцяга.
| Гэта пачатак артыкула пра дзяржаўныя сімвалы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра Аргенціну. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Краіны Паўднёвай Амерыкі: Сцягі | |
|---|---|
| Залежныя тэрыторыі | |