Сцяг Верхнядзвінска

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верхнядзвінск і Верхнядзвінскі раён
Беларусь
Зацверджаны 28 лютага 2011
Прапорцыя 1:2

Сцяг Верхнядзвінска — сцяг горада Верхнядзвінск і Верхнядзвінскага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2011 г. № 86.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча жоўтага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры пярэдняга боку якога размяшчаецца выява герба горада Верхнядзвінск. У ніжняй частцы палотнішча пад гербам гарызантальна размешчаны зверху ўніз тры паласы блакітнага, жоўтага і блакітнага колеру, якія складаюць адну дваццатую, адну дваццатую і адну дзясятую шырыні палотнішча адпаведна.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]