Сцяг Чашнікаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад Чашнікі і Чашніцкі раён
Беларусь
Зацверджаны 2 чэрвеня 2009
Прапорцыя 1:2

Сцяг Чашнікаў — сцяг горада Чашнікі і Чашніцкага раёна. Сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. № 277.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Чашнікаў уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох частак. Цэнтральная частка палотнішча белага колеру з бела-зялёнай аблямоўкай намалявана ў выглядзе ляза, размешчанага гарызантальна вяршыняй улева, верхняя і ніжняя часткі – чырвонага колеру. У дрэўкавай частцы белага ляза размешчана выява герба Чашнікаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]