Сычуг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будова страўніка каровы: a — стрававод, b — рубец, c — сетка, d — кніжка, e — сычуг, f — тонкая кішка

Сычу́г (abomasum) — частка страўніка жвачных (апошні 4-ы аддзел складанага 4-камернага страўніка жвачных жывёл)​​, так званы залозісты страўнік.

Сычуг адпавядае простаму аднакамернаму страўніку большасці млекакормячых. Слізістая абалонка сычуга пакрыта прызматычным эпітэліем, утрымлівае фундальныя (дновыя), піларычныя і кардыяльныя залозы і ўтварае 13—14 доўгіх складак, якія павялічваюць паверхню. Мускульная абалонка сычуга ўтворана вонкавым падоўжным і ўнутраным колцавым пластамі.

У сычугу цялят, якія сілкуюцца малаком, выпрацоўваецца рэнін — стрававальны сычужны фермент, які расшчапляе пептыды. Вылучаны з сычугоў маладых цялят і ягнят, гэты фермент выкарыстоўваецца пры вырабе сыру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с. — 150 600 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)