Сэрэдына-Буда[1] (укр.: Сере́дина-Бу́да) — горад у Сумскай вобласціУкраіны. Раённы цэнтр. Пункт пропуску на мяжы Украіны з Расіяй. У горадзе размешчана чыгуначная станцыя Зэрновэ на лініі Канатоп — Бранск. Заснаваны ў другой палове XVII ст. стараверамі, якія перасяліліся з Расіі на тэрыторыю Старадубскага палка. Сюды беглі таксама прыгонныя з Правабярэжнай Украіны. Пасля ліквідацыі палкавога ладу украінскіх зямель мястэчка ўвайшло ў склад Ноўгарад-Северскага намесніцтва, затым — Маларасійскай губерні, Чарнігаўскай губерні, у 1918—1919 гадах — павятовы цэнтр, у 1920-х гг. — раённы цэнтр.