Сямён Аляксандравіч Забагонскі
Сямён Аляксандравіч Забагонскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 (14) студзеня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1955 (45 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1940—1945 |
Званне | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Сямён Аляксандравіч Забагонскі (14 студзеня 1910 — 27 студзеня 1955) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Залучча (зараз у Верхнядзвінскім раёне, Віцебская вобласць, Беларусь). У Чырвонай Арміі з верасня 1941 г., на Заходнім, Цэнтральным, Варонежскім, 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра ўзвода сяржант С. А. Забагонскі вызначыўся пры вызваленні Кіеўскай вобласці. У ноч на 24.09.1943 г. на чале групы разведчыкаў фарсіраваў Дняпро на поўнач ад гарадскога пасёлка Ржышчыў, светлавымі сігналамі паказаў месца для прычальвання лодак і плытоў. Падраздзяленні палка паспяхова пераправіліся цераз раку. Удзельнічаў у баі за плацдарм, адбіцці контратак.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.10.1943 г. Член КПСС з 1944 г.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Залатая Зорка»,
- ордэн Леніна,
- медалі.
Пасля вайны працаваў у Томскай і Ленінградскай абласцях.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У вёсцы Залучча ў памяць аб С. А. Забагонскім пастаўлена стэла.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Забагонскі Сямён Аляксандравіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : у 12 т. / рэдкал.: П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1974. — Т. 11. — С. 618.
- Забагонскі Сямён Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 485.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Сямён Аляксандравіч Забагонскі на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Верхнядзвінскім раёне
- Памерлі 27 студзеня
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Ленінградскай вобласці
- Пахаваныя на Бальшаохцінскіх могілках
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Члены КПСС
- Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны