Томская вобласць
|
|
|||
![]() |
|||
| Афіцыйная мова | руская | ||
| Тып суб'екту федэрацыі | Вобласць | ||
| Федеральная акруга | Сібірская | ||
| Эканамічная акруга | Заходне-Сібірская | ||
| Сталіца | Томск | ||
| Губернатар | Віктар Крэс | ||
| Плошча - Усяго - % Вада |
16 месца 316 900 км2 |
||
| Насельніцтва - Усяго (2005) - Шчыльнасць |
51 месца 1036,6 тыс. 3,3/км² |
||
| Аўтамабільны код | 70 | ||
| Часавы пояс | MSK+3 | ||
Томская вобласць, суб'ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны на ўсходзе Заходняй Сібіры. Адміністрацыйны цэнтр — Томск. Створана 13 жніўня 1944 года.
Змест |
Прырода [правіць]
Плошча вобласці 316,9 тысяч км² (16-е месца па плошчы сярод суб'ектаў Расійскай Федэрацыі), што складае 1,9 % ад агульнай тэрыторыі Расіі. Працягласць з поўначы на поўдзень — каля 600 км, з захаду на ўсход — 780 км. Такім чынам, па плошчы Томская вобласць прыкладна на 1,5 % больш за Польшчу (і амаль у 40 раз менш за Польшчу па насельніцтве). Томская вобласць мяжуе на поўначы з Цюменскай вобласцю і Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругай, на поўдні — з Кемераўскай і Новасібірскай абласцямі, на захадзе — з Омскай вобласцю, на ўсходзе з Краснаярскім краем.
Вялікая частка тэрыторыі вобласці цяжкадаступная, бо ўяўляе сабою тайгу (лясы займаюць 63 % плошчы) і балоты (28,9 %, у прыватнасці самае буйнае ў свеце Васюганскае балота). Самы высокі пункт вобласці — 274 м над узроўнем мора, самы нізкі — 34 м над узроўнем мора. Найбуйнейшае возера — Мірнае (Парабельскі раён), плошча люстэрка 18,3 км².
Клімат рэзка кантынентальны. Галоўная рака — Об, перасякае вобласць па дыяганалі з паўднёвага ўсходу на поўначны захад, дзелячы вобласць на дзве амаль роўныя часткі.
Насельніцтва і гаспадарка [правіць]
Насельніцтва 1036,5 тыс. чалавек (1.01.2006), з якіх у гарадах пражываюць 68,1 %. Нацыянальны склад: рускія – 88,2%, украінцы – 2,6, татары – 2,1%.
Падзяляецца на 16 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Томск, Северск.
Галоўныя галіны прамысловасці – машынабудаванне і металаапрацоўка, лясная і нафтавая. Усе машынабудаўнічыя і металаапрацоўчыя прадпрыемствы сканцэнтраваны галоўным чынам у Томску і часткова ў Колпашава і Северске. Найбуйнейшыя лесазаводы - Магачынскі, Кецкі, Асінаўскі і Томскі. Нафтаздабыча вядзецца ў асноўным на паўночным захадзе і захадзе вобласці, у раёне пас. Аляксандраўскае і басейне р. Васюган. У раёне Томска размешчаны буйны нафтахімічны камбінат.
Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць каля 5% тэрыторыі вобласці. Тут у невялікіх колькасцях выгадоўваюць пшаніцу, лён, бульба і гародніна. Разводзяць буйны рагаты скот, свінняў, авечак і коз, хатняй птушку. Развітыя пушная здабыча (вавёрка, собаль, андатра, каланок) і зверагадоўля (серабрыста-чорная лісіца).
Сімволіка [правіць]
Некаторыя населеныя пункты [правіць]
- Горад Томск
- Горад Северск
- Горад Стрэжавы
- Горад Асіна
- Горад Калпашава
- Горад Кедровы
- Пасёлак Кафтанчыкава
