Сяргей Аляксандравіч Кандрацьеў
Поўнае імя | Сяргей Аляксандравіч Кандрацьеў | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 лютага 1990[1] (34 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
Рост | 178 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 73 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Сяргей Кандрацьеў (нар. 2 лютага 1990, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2008 года гуляў за мінскае «Дынама». У сезоне 2010 быў асноўным левым абаронцам, але потым быў выцеснены з асноўнага складу.
У лютым 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. У гомельскім клубе трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі левага абаронцы, часам выкарыстоўваўся як правы абаронца. У лютым 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны[4].
У сакавіку 2014 падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[5]. У складзе брэсцкага клуба стаў выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, часам таксама гуляў флангавага абаронцу. У матчы 3-га тура супраць «Белшыны» (12 красавіка) на 29-й хвіліне атрымаў чырвоную картку з-за канфлікту з арбітрам пасля выдалення Уладзіміра Шчэрбы[6]. Застаўшыся ўдзевяцёх, брэсцкі клуб разгромна саступіў 0:7, а Кандрацьеў атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю.
У сезоне 2015 працягваў быць асноўным іграком «Дынама», стаў выступаць на пазіцыі левага абаронцы. Па заканчэнні сезона пакінуў клуб[7].
У лютым 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[8], дзе стаў іграком асновы. У студзені 2017 года накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[9]. У складзе «Белшыны» таксама стаў асноўным абаронцам.
У студзені 2019 года перайшоў у жыткавіцкі ЮАС, аднак ужо ў красавіку пакінуў каманду і завяршыў прафесійную кар’еру[10].
У жніўні 2022 года далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020» у Другой лізе, выступаў за каманду да канца сезона.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2012
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Sergey Kondratjev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergey_kondratjev/
- ↑ Футбол. "Гомель" подписал двухлетний контракт с Сергеем Кондратьевым (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (15 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Сергей Кондратьев покидает "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Гомеля» (20 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком (руск.). by.tribuna.com (28 сакавіка 2014). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Футбол. Владимир Щербо: Богунов — мой любимый актер после Джимма Керри (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (13 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2014.
- ↑ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (30 лістапада 2015). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Михаил Горбачев и Сергей Кондратьев заключили контракты с "Нафтаном", Руслан Гунчак продлил соглашение (руск.). football.by (10 лютага 2016). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ Сергей Кондратьев и Никита Шугунков сменили "Нафтан" на "Белшину" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 24 красавіка 2024.
- ↑ В 29 ушел из футбола и начал штурмовать IT: история бывшего защитника минского и брестского «Динамо» (руск.). by.tribuna.com (19 ліпеня 2019). Праверана 24 красавіка 2024.