Сяргей Аляксеевіч Усеня
Поўнае імя | Сяргей Аляксеевіч Усеня | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 сакавіка 1988[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 176 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Маладзечна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сяргей Усеня (нар. 4 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Алімпія», з 2004 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У асноўную каманду прабіцца не здолеў, таму стаў аддавацца ў арэнды ў клубы Першай лігі, як то «Хваля», «Белшына», «Баранавічы», «Рудзенск».
У сакавіку 2011 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда»[4], дзе гуляў за дубль. У ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[5], дзе здолеў замацавацца і на наступны сезон перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.
У лютым 2015 года пераехаў у чэмпіянат Арменіі, стаўшы іграком клуба «Алашкерт»[6], куды яго запрасіў іншы беларус Станіслаў Гнядзько. У студзені 2016 года вярнуўся ў «Гарадзею»[7], якая выйшла ў Вышэйшую лігу. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы. У студзені 2017 года на два гады падоўжыў кантракт з клубам[8]. У сезоне 2017 стаў часцей выхадзіць на замену, гуляў пераважна злева ў абароне. У сезоне 2018 зноў стаў звычайна гуляць у стартавым складзе.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. У сезоне 2019 часцей заставаўся на лаўцы запасных, прыцягваўся да дубля, у верасні і кастрычніку не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[10]. 2020 год пачынаў у стартавым складзе каманды, аднак у маі атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца года.
У студзені 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у брэсцкае «Дынама» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. У складзе брэсцкага клуба выкарыстоўваўся як ігрок ратацыі, часцей заставаўся на лаўцы запасных.
У пачатку 2022 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай», а ў сакавіку стаў іграком «Смаргоні»[12]. Па выніках сезона 2022 дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2024 года пакінуў «Смаргонь»[13] і неўзабаве папоўніў склад «Маладзечна»[14].
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Sergey Usenya // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/sergey-usenya/profil/spieler/182595
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergei_usenya/
- ↑ Усеня перешел в "Торпедо" (руск.). football.by (25 сакавіка 2011). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Защитник «Торпедо» Сергей Усеня отдан в аренду «Городее» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сергей Усеня продолжит карьеру в Армении (руск.). football.by (5 лютага 2015). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Сергей Усеня стал игроком "Городеи" (руск.). football.by (13 студзеня 2016). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Усеня, Колядко и Воловик продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (4 студзеня 2017). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (21 лістапада 2018). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ «Городея» объявила о продлении контракта с Усеней и уходе Ровбута (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Усеня продолжит карьеру в брестском "Динамо" (руск.). football.by (11 лютага 2021). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Сергей Усеня подписал контракт со "Сморгонью" (руск.). football.by (17 сакавіка 2022). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ "Сморгонь" рассталась с Усеней (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Сергей Усеня — игрок "Молодечно-2018" (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 4 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Рудзенск
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Алашкерт
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Смаргонь
- Ігракі ФК Маладзечна