Сяргей Мікалаевіч Сувораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Мікалаевіч Сувораў
Дата нараджэння 5 мая 1918(1918-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 верасня 1963(1963-09-17) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў артылерыя[d] і артылерыя
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Чырвонай Зоркі

Сяргей Мікалаевіч Сувораў (5 мая 1918, Масква — 17 верасня 1963, Ленінград) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Працаваў на будаўніцтве Маскоўскага метрапалітэна, затым на заводзе ў горадзе Краматорск (цяпер Данецкай вобласці). Прызваны ў армію на тэрміновую службу ў кастрычніку 1938 года Краматорскім райваенкаматам. Удзельнік аперацыі па ўводу савецкіх войскаў у Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года, Савецка-фінляндская вайна (1939—1940).

У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі — з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтах.

Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра і ў баях на Букрынскім плацдарме.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшыму лейтэнанту Сяргею Мікалаевічу Сувораву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 3068).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]