Сяргей Міхайлавіч Дарожны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сяргей Міхайлавіч Дарожны (сапр.:Сяргей Міхайлавіч СЕРАДА; іншыя псеўданімы і крыптанім: Т.Трыкліні; Л.Трыер; С. Д.; 25 лютага 1909, Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобласць — 19 ліпеня 1943, Камсамольск-на-Амуры, ГУЛАГ) — беларускі паэт, грамадскі і культурны дзеяч.

Падчас Першай сусветнай вайны сям'я была ў бежанстве ў Варонежы. З 1921 выхоўваўся ў Мазырскім дзіцячым доме, бо застаўся без бацькі (аднаго з паплечнікаў Булак-Балаховіча). У 1924 паступіў у МБПТ. Першыя вершы з'явіліся ў друку ў 1925. У 1926 выйшла першая паэтычная кніга (сумесна з І. Плаўнікам). Быў членам літаб'яднанняў «Маладняк» (1926—27), «Узвышша» (з 1928). У 1930 скончыў БДУ (у час вучобы быў выключаны «за сокрытие социального происхождения» свайго бацькі, які ў той час жыў у Польшчы, і аб чым паведаміла газ. «Звязда», але потым змог аднавіцца). Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет, стыльрэдактарам час. «Работніца і сялянка Беларусі», на радыё, адкуль быў звольнены за «сістэматычнае працягванне ў сваіх літаратурных перадачах нацдэмаўскіх установак да мікрафону, нарачытае змазванне ролі партыі ў барацьбе з контррэвалюцыйным нацдэмакратызмам, паклёп на палітыку партыі на вёсцы». Член СП БССР з 1934. Па прапанове А. Александровіча выключаны ў 1935. Арыштаваны ДПУ БССР 29.8.1936; асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Быў абвінавачаны ў падрыхтоўцы замаху на першага сакратара ЦК КП(б)Б М. Гікалу, пра якога збіраў матэрыялы для кнігі. Накіраваны на будаўніцтва Камсамольска-на-Амуры, дзе і загінуў. Рэабілітаваны ў 1957.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах