Сяргей Рыгоравіч Коўчур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяргей Рыгоравіч Коўчур
Дата нараджэння 7 ліпеня 1934(1934-07-07) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хімічная тэхналогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Рыгоравіч Ко́ўчур[1] (нар. 7 ліпеня 1934) — вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі неарганічных матэрыялаў, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1990).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Прыдзіркі (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія сілікатаў». У 1958—1963 гадах працаваў на шклозаводзе імя Ф. Э. Дзяржынскага ў горадзе Барысаў[2]. У 1964—1967 гадах на пасадзе дырэктара Барысаўскага завода пластмасавых вырабаў, у 1967—1970 — начальнік цэха, начальнік аддзела тэхнічнага кантролю на Віцебскім заводзе радыёдэталей[2]. З 1970 года С. Р. Коўчур у Віцебскім тэхналагічным інстытуце, прафесар кафедры «Ахова працы і хімія» канструктарска-тэхналагічнага факультэта, у 2015—2016 гадах яе загадчык. У 1971—1974 гадах займаў пасаду дэкана вячэрняга агульнатэхнічнага факультэта, у 1974—1987 — загадчыка кафедрай «Цеплатэхніка, ацяпленне, вентыляцыя і ўвільгатненне», у 1987—1989 — кафедры «Праектаванне прамысловых прадпрыемстваў», у 1989—2014 гадах — кафедры «Ахова працы і прамысловая экалогія»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац у галіне хіміі і тэхналогіі сілікатаў, прамысловай экалогіі, тэхналогіі вырабаў хатняга прызначэння і будаўнічых матэрыялаў з выкарыстаннем прамысловых адходаў. Сааўтар шэрагу патэнтаў і «Англа-рускага слоўніка па хіміі і тэхналогіі сілікатаў».

Сярод публікацый:

  • Хрустальные стёкла с малым содержанием PbO // Стекло и керамика. — 1963. — № 5. — С. 31—34.
  • Основы технологии химического фрезерования. — Мн., 1979. (разам з С. С. Кузьміновым і А. М. Лапіным).
  • Использование редкоземельных элементов для производства цветного стекла / С. Г. Ковчур, В. А. Федорова, А. П. Гайдук. — Мн.: Вышэйшая школа, 1982.
  • Окрашивание стекла переходными и редкоземельными элементами. — Мн., 1993.
  • Охрана труда в лёгкой промышленности: учебное пособие / С. Г. Ковчур [и др.] ; УО «ВГТУ». — Витебск: УО «ВГТУ», 2015.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэбраныя медалі ВДНГ (1963, 1973),
  • знак «Выдатнік хімічнай прамысловасці СССР» (1966);
  • знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» (1979, 1980);
  • знак Дзяржаўнага камітэта адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы» (1986);
  • грамата Міністэрства вышэйшай адукацыі БССР і ЦК ЛКСМБ (1977);
  • Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1979, 1984, 1985);
  • Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1994, 2004);
  • Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002);
  • Ганаровая грамата (2009) і падзяка (2011) Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь;
  • Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта (2005);
  • Ганаровы граматы Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1973, 1976, 1977, 1987,1999, 2004, 2009, 2014).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]