Сяргей Міхайлавіч Эйзенштэйн

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сяргей Эйзенштэйн)
Перайсці да: рух, знайсці
Сяргей Эйзенштэйн

Сярге́й Міха́йлавіч Эйзенштэ́йн (22 студзеня 1898, Рыга11 лютага 1948, Масква) — савецкі кінарэжысёр, таксама зрабіў унёсак і ў тэатральнае савецкае жыццё. Доктар мастацтвазнаўства (1939 год), аўтар фундаментальных прац па тэорыі кінематографу. Знакаміты дзякуючы фільмам «Стачка» (1925), «Браняносец „Пацёмкін“» (1925), «Кастрычнік» (1927), і асабліва «Аляксандр Неўскі» (1938) і «Іван Грозны» (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Эйзенштэйн нарадзіўся 11 (23) студзеня 1898 года ў Рызе ў нямецка-расійскай сям'і інжынера з яўрэйскімі каранямі, архітэктара, сапраўднага стацкага саветніка з 1917 года, Міхаіла Восіпавіча Эйзенштэйна і Юліі Іванаўны народжанай Канецкай, дачкі заможнага гандляра[1].

У 1905 годзе малы Сяргей разам з маці з'ехаў у Санкт-Пецярбург[2], Эйзенштэйн з дзяцінства вывучаў тры замежныя мовы. У 1909 годзе бацькі развяліся, і па рашэнні суду хлопчык застаўся з бацькам, у той час як маці з'ехала на сталае жыхарства ў Францыю[3]. Скончыў Рыжскае рэальнае вучылішча, вучыўся ў Петраградскім інстытуце грамадзянскіх інжынераў, дзе вывучаў архітэктуру і праектаванне, прафесію свайго бацькі[4]. Увесну 1918 года Эйзенштэйн уступіў добраахвотнікам у Чырвоную армію, нягледзячы на тое, што яго бацька падтрымаў белы рух[5].

У 1920 годзе Эйзенштэйна накіравалі ў Акадэмію Генеральнага штаба, дзе ён вучыўся на ўсходнім аддзяленні, японскай мове. Эйзенштэйн паступіў мастаком у Першы працоўны тэатр Пралеткульта. У 19211922 гадах навучаўся ў Дзяржаўных вышэйшых рэжысёрскіх майстэрнях (ГВЫРМ) пад кіраўніцтвам Усевалада Меерхольда. Быў рэжысёрам тэатра Пралеткульта («Мексіканец», «Чуеш, Масква!», «Процівагазы», ​​«Мудрэц»), выкладаў розныя дысцыпліны. Эйзенштэйн цесна супрацоўнічаў з групай Уладзіміра Маякоўскага, у яго часопісе «ЛЕФ» у 1923 годзе апублікаваў свой творчы маніфест «Мантаж атракцыёнаў».

Камандзіроўка за мяжу[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 1928 года Эйзенштэйн разам са сваёй здымачнай групай, куды ўваходзілі Рыгор Аляксандраў і аператар Эдуард Тысэ, адправіўся ў падарожжа за мяжу з мэтай вывучэння заходняга вопыту. Гэта была афіцыйна паездка, мэтай якой было даць магчымасць Эйзенштэйну і яго здымачнай групе больш даведацца аб гукавым кіно, а таксама асабіста прадставіць капіталістычнаму захаду вядомых савецкіх артыстаў. Наступныя 2 гады Эйзенштэйн шмат падарожнічаў і выступаў па Берлінскім радыё, чытаў лекцыі ў Гамбургу, Берліне, Лондане, Кембрыджскім універсітэце, Антверпене, Амстэрдаме і Парыжы[6], зрабіў даклад «інтэлектуальнае кіно» ў Брусельскім універсітэце. У Швейцарыі ў 1929 годзе Эйзенштэйн выступаў у якасці кансультанта адукацыйнага дакументальнага фільму аб абортах, рэжысёрам якога быў Эдуард Тысэ. Фільм выйшаў пад назвай «Frauennot — Frauenglück» («Гора і радасць жанчыны»)[7].

У 1930 годзе Эйзенштэйн заключыў кантракт з кінакампаніяй Paramount Pictures на экранізацыю рамана Тэадора Драйзера «Амерыканская трагедыя»[8][9]. Разам з Айварам Мантэгю і Рыгорам Аляксандравым пры садзейнічанні Драйзэра пачаў працу над сцэнарам. Праз месяц Paramount адмовілася ад яго сцэнара. З дапамогай пісьменніка Эптана Сінклера Эйзенштэйн прыступіў да здымак фільму «Няхай жыве Мексіка!». Аднак пасля таго, як было знята 75 тысяч метраў, Іосіф Сталін накіраваў яму тэлеграму з прапановай вярнуцца ў СССР.

Пасля вяртання ў 1932 годзе Эйзенштэйн заняўся навуковай і педагагічнай дзейнасцю, стаў загадчыкам кафедры рэжысуры Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў 1935 годзе атрымаў званне заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР. Эйзенштэйн пісаў артыкулы, склаў праект праграмы па тэорыі і практыцы рэжысуры, на аснове прачытаных лекцыяў пачаў складаць кнігу «Рэжысура».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У тэатральных пастаноўках «Мудрэц» (1923; паводле п'есы А. Астроўскага «На ўсякага мудраца хапае прастаты»), «Чуеш, Масква» (1923), «Процівагазы» (1924; абедзве паводле п'ес С. Траццякова) імкнуўся да збліжэння сцэнічнага мастацтва з цыркам і эстрадай.

3 1924 у кіно. У серыі гісторыка-рэвалюцыйных эпічных фільмаў «Стачка», «Браняносец «Пацёмкін» (абодва 1925), «Кастрычнік» (1927, з Р. Аляксандравым) выявіліся наватарскія пошукі кінематаграфічнай мовы: адкрыццё новых магчымасцей мантажу, рытму, буйнога плана, ракурсу. Вялікі рэзананс атрымалі гістарычныя фільмы «Аляксандр Неўскі» (1938), «Іван Грозны» (1-я серыя 1945; 2-я серыя выйшла на экран у 1958. Тэорыю тыпажу рэалізаваў у фільме «Старое і новае» (1929) пра вясковае жыццё. Няскончаны фільм «Бежын луг» (1935—37) быў зняты з вытворчасці. У Мексіцы здымаў паэтыка-метафарычны фільм «Няхай жыве Мексіка!» (1931, не завершаны, зманціраваны ў 1979 Р. Аляксандравым).

Для стылю С. Эйзенштэйна характэрны метафарычнасць, экспрэсія, імкненне да сінтэзу выразных магчымасцей розных мастацтваў, сімвалічнай вобразнасці. У 1940 паставіў оперу «Валькірыя». Распрацаваны ім метад рэжысёрскага практыкуму заклаў асновы выкладання кінарэжысуры. Даследаваў фундаментальныя праблемы экраннага мастацтва: тэорыі «інтэлектуальнага кіно» (кіно як сродак сінтэзу мастацкіх вобразаў і інтэлектуальных паняццяў), «тыпажу» (непрафесійныя акцёры ў кіно), гуказрокавага кантрапункта (сінтэз пластыкі і музыкі ў фільме), колеравай драматургіі, пафасу як драматургічнай кульмінацыі фільма, «мантажу атракцыёнаў» (кіно як сродак псіхалагічнага ўздзеяння на гледача), а таксама ролю мізансцэны ў кінарэжысуры, магчымасці сінтэзу ў экранным вобразе. Вядомы як мастак-графік.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1946)
  • Залаты прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Маскве (1979)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Избр. произв. Т. 1—6. М, 1964—71.

Зноскі

  1. Bordwell, David (1993), «The Cinema of Eisenstein», Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press, p. 1, ISBN 978-0-674-13138-5
  2. Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 19, OCLC 2935257
  3. Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 22, OCLC 2935257
  4. Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 28, OCLC 2935257
  5. Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 34—35, OCLC 2935257
  6. Eisenstein, Sergei (1972), «Que Viva Mexico!», New York: Arno, p. 8, ISBN 978-0-405-03916-4.
  7. Bordwell, David (1993), «The Cinema of Eisenstein», Cambridge, Massachusetts: Harvard University Press, p. 16, ISBN 978-0-674-13138-5
  8. Geduld, Harry M.; Gottesman, Ronald, eds. (1970), «Sergei Eisenstein and Upton Sinclair: The Making & Unmaking of Que Viva Mexico!», Bloomington, Indiana: Indiana University Press, p. 12, ISBN 978-0-253-18050-6
  9. Seton, Marie (1952), «Sergei M. Eisenstein: A Biography», New York: A.A. Wyn, p. 174, OCLC 2935257

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нячай В. Эйзенштэйн // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
  • Эйзенштейн в воспоминаниях современников. М., 1974.
  • Шкловский В. Эйзенштейн. 2 изд. М., 1976.
  • Юренев Р. Сергей Эйзенштейн: Замыслы. Фильмы. Метод. М., 1985.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]