Сярэдневенгерскія горы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэдневенгерскія горы
Краіна
Даўжыня150 (180[1]) км
Найвышэйшая вяршыняКёрыш-Хедзь 
Найвышэйшы пункт709 м 
Сярэдневенгерскія горы (Венгрыя)
Сярэдневенгерскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярэдневенге́рскія го́ры[2] — шэраг ізаляваных горных масіваў у Венгрыі, на захад ад даліны ракі Дунай.

Працягваюцца на 150[2][3] (180[1]) км напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Вышыні 400—700 м. Найвышэйшая кропка — гара Кёрыш-Хедзь (венг.: Kőris-hegy) (709 м[4]) у масіве Баконь.

Горы складзены пераважна з даламітаў і вапнякоў. Развіты карст. Старажытны вулканізм. На схілах гор шыракалістыя лясы. Маюцца радовішчы баксітаў, марганцавых руд, мінеральныя крыніцы. У межах масіва Будаі-Хедзьшэг (Буда[2][3]) размешчана частка сталіцы Венгрыі горада Будапешт. У Сярэдневенгерскіх гарах дзейнічаюць ландшафтныя заказнікі (Вертэш, Герэчэ).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]