Сёстры Сун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тры сястры Сун

Сёстры Сун (кіт. спр. 宋家姐妹, піньінь Sòngjiā Jiěmèi, пал. Сунцзя Цземэй) — тры сястры, якія гулялі значную ролю ў гісторыі Кітая ў XX стагоддзі. Кожная з іх была жонкай буйнага палітычнага дзеяча. Паводле распаўсюджанага выразу, «адна з іх любіла грошы, адна любіла ўладу і адна любіла Кітай» (кіт. трад. 一個愛錢、一個愛權、一個愛國, спр. 一个爱钱、一个爱权、一个爱国, піньінь yí ge aì qián, yí ge aì quán, yí ge aì guó, пал. И гэ ай цянь, и гэ ай цюань, и гэ ай го).

  1. Сун Айлін (18901973); «любіла грошы»; была жонкай заможнага бізнесмена і прэм’ер-міністра Кітая ў 1938—1939 гадах Кун Сянсі.
  2. Сун Цынлін (18931981); «любіла Кітай»; была жонкай першага прэзідэнта Кітая Сунь Ятсена; незадоўга да смерці стала ганаровым Старшынёй КНР.
  3. Сун Мэйлін (18972003); «любіла ўладу»; была жонкай лідара Гаміньдана і прэзідэнта Кітайскай Рэспублікі Чан Кайшы.

Пра становішча сям’і можна судзіць па тым, што іх брат, Сун Цзывэнь, быў адным з найбуйнейшых кітайскіх бізнесменаў свайго часу. Гісторыя сям’і Сун апынулася настолькі знамянальна, што стала прадметам экранізацыі (1997, «Сёстры Сун» 宋家皇朝). У арыгінале кітайская назва гаворыць пра прозвішча Сун як пра «дынастыю», што не пазбаўлена сэнсу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]