Табу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Табу — забарона, прынятая ў грамадстве (пад страхам пакарання), накладваецца на якія-небудзь дзеянні або словы членаў гэтай супольнасці. Табу часта з’яўляюцца падставай для прыняцця розных законаў, маральных прынцыпаў і г.д. Свайго развіцця табу дасягнула ў Палінезіі, дзе табуіраваліся многія жывёлы, людзі, выказванні, учынкі.

Табу беларусаў[правіць | правіць зыходнік]

На Дзяды лічылася, што нельга прыбіраць са стала, каб продкі маглі пачаставацца вячэрай жывых[1]. У гаворцы табуірывалася тэма хваробы, абавязкова дадаваліся фразы «Не тут кажучы», «Не раўнуючы»[2]. Яшчэ цікавае табу на дзеянні — нельга было гайдаць нагой, бо лічылася, што на калена можа сесці чорт[3].

  • Нельга кідаць стоптаныя лапці (атопкі) абы куды, трэба класці на дах.
  • Нельга спаць перад захадам сонца: захварэеш ліхаманкай
  • Нельга класці нож лязом дагары: будзе непрыемнасць (захавалася да сённяшняга часу)
  • Нельга ісці па саломінках, што ляжаць крыж на крыж: можа забалець нага.

Нельга было паказваць немаўлят да пэўнага ўзросту староннім людзям (каб не сурочылі). Да сённяшняга дня захавалася табу на бусла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]