Такыры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Такыры
Выява
Такыры ў Бухарскай вобласці Узбекістана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Такы́ры[1][2] (ад цюрк. — гладкі, роўны, голы) — форма рэльефу, плоскія паніжэнні ў пясчаных, гліністых і камяністых пустынях і паўпустынях, таксама глебы, якія ў іх утвараюцца. Уласцівы пустыням і паўпустыням Азіі, Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі[2].

Такырны рэльеф утвараецца на дне паніжэнняў, перыядычна перасыхаючых азёр у летні перыяд. У вільготны перыяд такыр пакрыты тонкім слоем вады. Пасля знікнення вады застаецца глейкая гразь, якая высыхае і памяншаецца ў аб’ёме, пакрываецца скарынкай, разбітай на кавалкі рознай формы і памераў у залежнасці ад складу глебы, ступені засоленасці і інш. Памеры кавалкаў глебы складаюць 6—12 см у папярочніку[1]. Плошча такыраў вагаецца ад некалькіх квадратных метраў да некалькіх соцен[2] квадратных кіламетраў. Расліннасць на такырах адсутнічае або амаль адсутнічае. На іх сустракаюцца водарасці, лішайнікі, рэдкая палынна-салянкавая расліннасць.

Такыры распаўсюджданы галоўным чынам у старажытных дэльтах рэк (Амудар’я, Сырдар’я, Мургаб, Тэджэн, Кашкадар’я і інш.), ніжніх частках падгорных раўнін (Прыкапетдагскай, у заходніх адгор’ях Гісарскага хрыбта) і ў плоскіх міжградавых паніжэннях пясчаных пустынь Каракумы і Кызылкум[3].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Такы́ры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 397. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Такы́р // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 282. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Такы́р // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 227. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Такыр // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 308. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]