Тамара Гардзееўна Зіменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамара Гардзееўна Зіменка
Дата нараджэння 1 мая 1929(1929-05-01) (94 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мікрабіёлаг
Навуковая сфера мікрабіялогія
Месца працы Інстытут біялогіі АН БССР, Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Яўген Мікалаевіч Мішусцін
Узнагароды
Медаль «Ветэран працы»
Медаль «Ветэран працы»

Тамара Гардзееўна Зіме́нка[1] (1 мая 1929) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі глеб, доктар біялагічных навук (1978), прафесар (1994).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Мінску. У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе паступіла ў аспірантуру Інстытута біялогіі Акадэміі навук БССР і праходзіла навучанне ў Інстытуце мікрабіялогіі Акадэміі навук СССР у Маскве пад кіраўніцтвам акадэміка Я. М. Мішусціна. З 1956 года працавала ў Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР на пасадзе старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1957 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Микрофлора торфяно-бо лотных почв массива Птичь Белорусской ССР». З 1973 года кіраўнік тэматычнай групы Інстытута мікрабіялогіі Акадэміі навук БССР. У 1977 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Микробиологические процессы в торфяно-болотных почвах Белоруссии в связи с их осушительной мелиорацией». З 1982 года Т. Г. Зіменка на пасадзе загадчыка лабараторыяй мікрабіялогіі глеб.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 200 навуковых прац, 2 манаграфій, навукова-папулярных брашур. Сааўтар патэнтаў «Штамм бактерий Psеudоmоnas metnulica, используемый для очистки сточных вод от метанола», «Штамм бактерий Lactobacillus рlantarum, обладающий нитратредуктазной активностью и используемый при силосовании кормов»[2].

Сярод апублікаванага:

  • Микробиологические процессы в мелиорированных торфяниках Белоруссии и их направленное регулирование. — Мн., 1977.
  • Микробные ценозы торфяных почв и их функционирование. — Мн., 1983. (у сааўтарстве)
  • Невидимые санитары биосферы / Т. Г. Зименко, А. С. Самсонова — Минск: Наука и техника, 1984. — 80 с. ил.
  • Пути сохранения плодородия торфяно-болотных почв / Т. Г. Зименко, Н. В. Гаврилкина, А. Г. Мисник — Минск: БелНИИНТИ, 1991.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  2. База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]