Танзімат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Танзімат
Выява
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пачатку 1839
Дата заканчэння 1876
Сцяг Турцыі Гісторыя Турцыі
Герб Турцыі
Сельджукі
Канійскі султанат
Турэцкія бейлікі
Асманская імперыя
Сеўрскі мірны дагавор
Вайна за незалежнасць
Лазанскі мірны дагавор
Кемалізм
Сучасная Турцыя

Партал «Турцыя»

Танзіма́т[1] (асман. تنظيمات‎) — назва рэформ і самога перыяду іх правядзення ў Асманскай імперыі з 1839 да 1876 год. Рэформы мелі на мэце ўмацаванне імперыі.

Пачаліся 3 лістапада 1839 года з выдання султанам Асманскай імперыі рэскрыпта з абяцаннем забяспечыць недатыкальнасць жыцця, гонару і маёмасці ўсіх падданых. правесці ваенную рэформу, уладкаваць падаткаабкладанне. Пазней былі прыняты крымінальны і камерцыйны кодэксы, створаны свецкія школы, рэарганізавана сістэма кіравання дзяржавай, уведзены ўсеагульны ваенны абавязак. Рэскрыптам ад 18 лютага 1856 года (2-і этап рэформ) былі заснаваны першыя банкі, зроблены крокі па юрыдычнаму афармленню прыватнай уласнасці на зямлю.

Рэформы з-за супраціўлення кансерватыўных колаў і мусульманскага духавенства не былі праведзены цалкам. З прыходам да ўлады султана Абдул-Хаміда II у 1876 годзе рэформы былі спынены.

Перыяд рэформ пасадзейнічаў эканамічнаму развіццю краіны, развіццю навукі, літаратуры, фарміраванню інтэлігенцыі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

.== Літаратура ==

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]