Транссусветнае радыё

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Транссусветнае радыё (англ.: Trans world radio) — найвялікшая пратэстанцкая радыёвяшчальная сеціва ў свеце[1]. Праграмы Транссусветнага радыё гучаць больш чым на 200 мовах у 160 краінах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе[2] з Танжэра, мястэчка ў афрыканскай краіне Марока, пачалі транслявацца першыя хрысціянскія перадачы. У 1959 годзе па прычыне нацыяналізацыі радыёстанцыі ісламскім урадам вышчанне спынілася, і з пачатку 1960-х гадоў працягнулася на хвалях Радыё Монтэ-Карла, перамовы з якім Поль Фрыд, заснавальнік радыё, вёў з 1957 года. Радыё перамясцілася ў Манака.

З 1990 года[3] радыё пачало вяшчаць у Расіі і СНД. У 1991 годзе з прапаведнікаў розных цэркваў Беларусі быў створаны ўстаноўчы камітэт, пазней названы Беларускай рэдакцыей Транссусветнага Радыё. Рэдакцыя была зарэгістравана ў дзяржаўных установах Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1992 года і стала першым афіцыйным сродкам масавай інфармацыі Транссусветнага радыё на тэрыторыі краін СНД.

Зноскі

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]