Трубадуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бернарт дэ Вентадорн. Малюнак з рукапісу XIII ст.

Трубадуры (фр.: troubadours акс.: trobar — складаць вершы) — сярэдневяковыя правансальскія вандроўныя паэты-спевакі, звычайна знатнага паходжання. Першыя прадстаўнікі мастацтва, якія валодалі музычнай граматай і не былі звязаны з царкоўная музыкальнай культурай. Звычайна былі адначасова аўтарамі музыкі, тэксту і выканаўцамі сваіх твораў. Усхвалялі рыцарскае куртуазнае каханне, зямныя радасці, героіку крыжовых паходаў і інш. Мелодыі іх песень блізкія да народных. Цікавасць да лірыкі трубадураў адрадзілася ў пачатку XIX ст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).