Трусіная воўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воўна атласнага ангорскага труса  (ням.)

Трусіная воўна — тэкстыльны матэрыял, выраблены з поўсці трусоў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Трусіны пух ставяць у адзін шэраг з воўнай вікуньі, альпакі і кашміравых горных коз. Ён мае значную мяккасць, што скарачае выдаткі па перапрацоўцы: не трэба выбіраць восцевыя валасы  (укр.), мыць і сушыць[1].

Здабыванне[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць тры спосабы збору пуху: вычэсванне, шчыпанне і стрыжка. Звычайна пух збіраюць шляхам шчыпання і стрыжкі[2]. Найбольш распаўсюджаны спосаб — шчыпанне[2]. У маладняку першы раз пух варта збіраць шляхам стрыжкі. Гэта тлумачыцца тым, што скурны пакроў маладых трусоў вельмі слабая і пры шчыпанні яго лёгка пашкодзіць[2].

Вышчыпваць пух лепш за ўсё з дапамогай металічнай расчоскі з рэдкімі зуб’ямі. Карыстацца расчоскамі з пластмасы нельга, бо да іх пух прыцягваецца і прыліпае[2].

У дарослых трусоў збіраюць прадукцыю 5-6 разоў у год[2].

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Пух — па цеплаправоднасці не саступае мерыносавай воўне.

Перапрацоўка[правіць | правіць зыходнік]

У хатніх умовах трусіны пух прадуць на звычайным калаўроце або на верацяне. Прадуць яго слабей, чым авечую воўну або казіны пух[2]. У чыстым выглядзе пух прадуць рэдка, бо вырабы з яго маюць нізкую зносаўстойлівасць. Таму, як правіла, трусіны пух прадуць на якую-небудзь аснову: баваўняныя ці ваўняныя ніткі. Ужываць у якасці асновы глянцаваныя шпулькавыя ніткі нельга, бо пух на іх дрэнна трымаецца[2].

Пражу і вязаныя вырабы з трусінага пуху можна фарбаваць[2].

Пароды пуховых трусоў[правіць | правіць зыходнік]

Ангорскі трус[правіць | правіць зыходнік]

Ангорскі трус  (укр.)

Афарбоўка воўны можа быць белай, чорнай, з блакітнаватым адлівам, даўжыня валасінак — да 12 см, працэнт пуху ў шарстным покрыве — не менш за 90 %. За год ангорская парода дае да 500 г сыравіны[1].

Поўсць ангорскага труса  (укр.) дае самую тонкую воўну (12-17 мкм) з даўжынёй валокнаў 12-75 мм, гладкую і вельмі лёгкую. Валакно тлустае на паверхні, таму яно адштурхвае вільгаць, лёгка зараджаецца электрастатычным зарадам і захоўвае цяпло. Верагодна, трус родам з турэцкай правінцыі Ангора (недалёка ад Анкары)[3].

Ангорская пража для ручнога вязання

Валокны вычэсваюць з трусоў два разы на год і адзін раз стрыгуць. З кожнай жывёлы атрымліваюць 700—1000 грамаў воўны. Даўжыня валакна з’яўляецца вызначальнай для якаснай класіфікацыі. Самымі дарагімі з’яўляюцца валокны даўжынёй больш за 60 мм, таму што іх можна туга зматаць у пучок пражы і вырабы з іх не варсістыя і не камечацца, як часта бывае з больш кароткімі валокнамі[4].

Белы пуховы трус[правіць | правіць зыходнік]

Белы пуховы трус

Воўна белага пуховага труса  (укр.) можа мець блакітны адліў. Даўжыня валасінак воўны — 6-12 см, пух складае 92 %. Прадуктыўнасць пароды — да 400 г у год[1].

Пясцовы пуховы трус[правіць | правіць зыходнік]

Прадуктыўнасць «пясцоў  (укр.)» — 200 г сыравіны ў год, пух складае 95 % покрыва, даўжыня поўсці — да 12 см[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

З трусінай воўны вырабляюць розныя прадметы адзення, такія як: хусткі, кофты і світары  (бел. (тар.)), шкарпэткі, шалікі, шапкі і рукавіцы. Трусіны пух ідзе на выраб асабліва каштоўных сартоў фетру, велюру і трыкатажу.

Зноскі

  1. а б в г Кроличья шерсть: какие бывают пуховые породы, как прясть в домашних условиях (руск.)
  2. а б в г д е ё ж Что делать с кроличьим пухом? (руск.)
  3. edlerzwirn.com.
  4. Hofer: Stoffe : 1. Textilrohstoffe, Garne, Effekte, Deutscher Fachverlag Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-87150-366-5, str. 220—222

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Фірсова Н. М., Волколупова В. А., Пінчук В. А. Розведення кролів і нутрій у присадибному господарстві. — К.: Урожай, 1989

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Звероферма] (руск.)