Воўна ламы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лама з паўднёвай Балівіі

Воўна ламы — тэкстыльная сыравіна з поўсці ламы — жвачнай жывёлы сямейства Вярблюдавыя (Camelidae).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзікія ламы былі прыручаны ў Андах больш за 5000 гадоў таму. Сістэматычнае развядзенне і атрыманне воўны з поўсці жывёл было ўведзена інкамі (прыкладна ў XIII стагоддзі), але пасля іспанскага ўварвання ім занядбалі[1]. Толькі ў XX стагоддзі сусветны попыт на воўну ламы павялічыўся, і ў пачатку XXI стагоддзя штогод атрымліваецца каля 1000 тон воўны-сырца ад агульнага гадавання каля 3,5 мільёнаў жывёл (з іх 2 мільёны ў Балівіі)[2].

Валакно воўны ламы ў павелічэнні ў 3000 разоў

Стрыжка[правіць | правіць зыходнік]

Стрыжка праводзіцца адзін раз у два гады з выхадам 2,5 кг сырой воўны з жывёлы. Меншая частка воўны атрымліваецца расчэсваннем поўсці[2].

Уласцівасці валакна[правіць | правіць зыходнік]

Тонкасць прадзільных валокнаў дадзена для відаў Tapada = 20-30 мкм і для відаў Ccara = 30-40 мкм. Даўжыня валокнаў 6-12 см. Валокны ламы лёгка афарбоўваюцца, вельмі цёплыя, не даюць ўсаджвання і не скатваюцца пасля мыцця. Вырабы з ламы ў тры разы даўгавечней, чым тэкстыль з авечай воўны.

Поўсць ламы не ўтрымлівае ніякіх натуральных алеяў ці ланаліну, што і робіць яе такой лёгкай. У працэсе апрацоўкі яна захоўвае ад 90 да 93 працэнтаў сваёй першапачатковай вагі[3].

Апрацоўка воўны ламы[правіць | правіць зыходнік]

Часаная воўна ламы

Аб спосабах прамысловай вытворчасці ваўняной пражы і ўласцівасцях пражы дагэтуль нічога не апублікавана (2016). Вядомыя толькі прыклады ручной вытворчасці пражы і лабараторныя эксперыменты на машынах для вытворчасці пражы з авечай воўны. Валокны ламы часта прадуць у сумесі з авечай воўнай.

Тканіны традыцыйна вырабляліся з пражы ламі з дапамогай простых прылад або так званага пальцавага пляцення. Аб умовах машыннай вытворчасці тканін і трыкатажу з пражы ламы публічна нічога не вядома.

Выкарыстанне тэкстылю з воўны ламы[правіць | правіць зыходнік]

Пража ламы ручнога прадзення

З воўны ламы вырабляюць ніткі для ручнога вязання[4], вязаныя і тканыя вырабы[2].

Зноскі

  1. solalpaca.com.
  2. а б в Kozlowski: Handbook of natural fibres, Volum 1, Woodhead Publishing 2012, ISBN 978-1-84569-697-9, str. 244—246
  3. Ламы шерсть (руск.)
  4. loveknitting.de.