Драдэдам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Драдэдам (ад фр.: drap de dames — «драп для дам» — адзін з лёгкіх відаў сукна, ваўняная тканіна палатнянага перапляцення з ворсам. Мела распаўсюджанне ў XIX стагоддзі, звычайна афарбоўвалася ў светлыя тоны з арнаментам у палоску. Выкарыстоўвалася для вырабу хустак, шаляў, накідак.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Драдэдамавая хустка ў рускай літаратуры часта згадваецца як знак беднасці[1]. Зялёная драдэдамавая хустка фігуруе ў «Злачынстве і пакаранні». Гэтая хустка, якую носіць Соня Мармеладава  (руск.), падкрэслівае ахвярныя матывы дзяўчыны. Гэтай жа «агульнай», «фамільнай» хусткай накрываюцца дзеці, а Кацярына Іванаўна ў ёй выбягае на вуліцу пасля скандалу, зладжанага Лужыным, які абвінаваціў Соню ў крадзяжы. Сімвалічны і колер хусткі. А. Ю. Беражных піша наступнае: «З народнай сімволікі зялёны перайшоў у хрысціянскую як сімвал надзеі і жыцця, адсюль крыж Хрыстоў як сімвал надзеі і выратавання часта ўяўляецца зялёным».

У А. Ф. Пісемскага ў рамане «Тысяча душ» у апісанні абеду ў князя ёсць такія словы: «…два бедныя двараніны з загарэлымі тварамі і з жонкамі ў драдэдамавых хустках».

У М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў рамане «Пашахонская даўніна  (руск.)»: «Уваходзіць тоненькая, абшарпаная старая, рабая, з папсаваным воспаю вокам. Апранутая бедна; на галаве павойнік, на плячах старая парудавелая драдэдамавая хустка».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Драдедам(недаступная спасылка). Словарь изобразительного искусства. — 2004—2009.
  • Кирсанова Р. М. Драдедам // Розовая ксандрейка и драдедамовый платок: Костюм — вещь и образ в русской литературе XIX в. / под ред. Э. Б. Кузьминой. — М.: Книга, 1989. — С. 78—80. — 286 с. — 55 000 экз. — ISBN 5-212-00130-7.
  • Писемский А. Ф. Тысяча душ: роман. — М.: Издательство художественной литературы, 1956. — С.174.