Данегольскі цвід

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Данегольскі цвід
Выява
Матэрыял воўна[1]
Месца стварэння графства Донегал[d][1]
Метад вырабу палатно[d][1] і твіл[1]
Этыкетка данегольскага цвіду на кепцы  (англ.)

Данегольскі цвід — гэта тканы цвід, выраблены ў графстве Данегол  (англ.), Ірландыя. Першапачаткова ткацтва было ручным, пазней тканіны ў асноўным ткаліся машынамі з моманту ўвядзення механізаваных ткацкіх станкоў у 1950-1960-я гады. Данегол на працягу многіх стагоддзяў вырабляе цвід з мясцовых матэрыялаў для вырабу кепак, касцюмаў і камізэлек. Бліжэй да канца XVIII стагоддзя «Royal Linen Manufacturers» з Ольстэра раздалі каля шасці тысяч льняных калаўротаў і шасцідзесяці ткацкіх станкоў у розныя сядзібы Данегола. Гэтыя машыны дапамаглі заснаваць індустрыю даматканага цвіду ў Данеголе XX стагоддзя[2]. Нягледзячы на тое, што данегольскі цвід вырабляўся на працягу многіх стагоддзяў, ён набыў сваю сучасную форму ў 1880-х гадах, у асноўным дзякуючы наватарскай працы англійскай філантропкі Эліс Роўленд Харт  (англ.)[3].

У той час як ткачы ў графстве Данегол вырабляюць розныя тканіны з цвіду, у тым ліку з узорамі ў ёлачку і клетку  (англ.), вобласць найбольш вядомая тканінай простага перапляцення рознакаляровай асновы і ўтка з невялікімі кавалачкамі пражы розных колераў, уплеценымі на нерэгулярныя інтэрвалы для атрымання эфекту меланжу. Такая тканіна часта пазначаецца як «данегол» (з малой літары «d») незалежна ад яе паходжання.

Разам з Харыс Цвідам  (руск.), які вырабляецца на Шатландскім нагор’і, данегальскі цвід — самы вядомы цвід у свеце.

Зноскі

  1. а б в г Tortora P. G., Merkel R. S. Donegal tweed (1), (2) // Fairchild's Dictionary of TextilesFairchild Fashion Media, 1996. — P. 178.
  2. Hoad, Judith (1987). This Is Donegal Tweed, Shoestring Publications, Inver.
  3. British and Irish Home Arts and Industries, 1880-1914: Marketing Craft, making Fashion | Irish Academic Press (англ.). irishacademicpress.ie.