Рацін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рацін (фр.: ratine) — шарсцяная тканіна са своеасаблівымі кароткімі завіткамі густога ворсу.

Рацін робіцца аздабленнем ворсавай тканіны пры дапамозе рацініральнай машыны, дзе ворсавая тканіна прапускаецца паміж дзвюма плітамі, што труцца адна аб адну. Такі працэс называецца рацініраваннем. У залежнасці ад матэрыялу паверхні (напрыклад, валасяная шчотка  (руск.), плюш, мяккая гума або сукно), напрамку і амплітуды руху верхняй пліты, яе ціску на тканіну атрымліваюцца малюнкі з ворсу. Варсінкі закочваюцца, утвараюць шарыкі і згортваюцца ў выглядзе вузельчыкаў або ўкладваюцца хвалямі, а затым фіксуюцца шляхам тэрмаапрацоўкі. Рацініраванне паляпшае вонкавы выгляд ворсу і надае яму вялікую ўстойлівасць да выцірання; выкарыстоўваецца пры вырабе высакаякасных тканін для паліто (напрыклад, драп-рацін).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]