Трылабіты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Трылабіты
Megalaspides 01.jpg
Акамянеласць трылабіта Megalaspides sp., ардовік, ЗША
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trilobita Walch, 1771

Атрады
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
EOL   4319526

Трылабіты — вымерлы клас марскіх членістаногіх, які меў вялікае значэнне для фаўны палеазойскіх утварэнняў зямнога шара. Вядома звыш 10 тыс. выкапнёвых відаў і 5 тыс. родаў, якія аб'ядноўваюцца ў 150 сямействаў і 9 атрадаў.

Марфалогія[правіць | правіць зыходнік]

Марфалогія цела трылабітаў цалкам адпавядае арганізацыі тыпу членістаногіх, аднак у іх ёсць рысы падабенства з тыпам кольчатых чарвякоў (у прыватнасці, іх тулава складалася з мноства гоманомных сегментаў). Будова цела трылабітаў нясе сведчанні прыстасаванасці да прыдоннага ладу жыцця: магутны панцыр, пляскатасць, складаныя вочы на верхнім баку цела, размяшчэнне рота і ног на брушным баку цела.

Сярод трылабітаў некаторыя групы сілкаваліся глеем, іншыя дробнымі бесхрыбтовымі, а некаторыя - планктонам. Многія трылабіты, верагодна, былі драпежнікамі, нягледзячы на адсутнасць сківіц. Для драбнення ежы ім служылі перайначаныя прыдаткі на пачатках канечнасцяў (гнатабазы). Сустракаліся свободнаплаўныя, паўзуновыя, а таксама рыйныя жывёлы.

Даўжыня цела трылабітаў даходзіла да 90 см. Цела складалася з суцэльнай галавы і сегментаванага тулава. Канечнасці трылабітаў мультыфункцыянальныя, гэта значыць выконвалі адразу некалькі функцый - рухальную, дыхальную і жавальную.

Па адной з версій, продкам трылабітаў з'яўлялася спрыгіна - арганізм позняга пратэразоя даўжынёй каля 3 см.

Развіццё трылабітаў адбывалася з метамарфоза. Захаваліся іх выкапнёвыя яйкі і лічынкі. Захаваліся сведчанні таго, што трылабіты лінялі, прычым пасля кожнай лінькі іх тулава павялічвалася на некалькі сегментаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фанеразой