Трэці двор
Трэці двор (чэшск.: Třetí nádvoří Pražského hradu) — асноўны і буйнейшы з чатырох двароў Пражскага Граду. Размешчаны ўсходней іншых, у цэнтральнай частцы замка, якая на працягу тысячы гадоў з'яўлялася рэлігійным і палітычным цэнтрам краіны. На заходнім баку ў Цэнтральным крыле Новага палаца знаходзіцца праход у Другі двор, на поўначы ад двара ідзе Вікарская вуліца(чэшск.) бел., на усходзе праз праход паміж Саборам Св. Віта і Старым каралеўскім палацам злучаецца з плошчай Св. Георгія(чэшск.) бел.. Бычыная лесвіца(чэшск.) бел. на паўднёвым баку двара спускаецца да Садоў на валах(чэшск.) бел..
Першапачаткова двух'ярусны двор быў выбрукаваны гранітам у XX ст. Плечнікам.
Дамінантай двара з'яўляецца гатычны Сабор Святога Віта, Вацлава і Войцеха звернуты галоўным фасадам на захад. Каля сабора размяшчаецца Старое пробства(чэшск.) бел., археалагічныя раскопкі і гістарычныя даследаванні паказалі, што яно ўзвышаецца на месцы раманскага Біскупскага палаца ад якога захавалася толькі адно арыгінальнае акно. Побач з пробствам знаходзіцца гранітны Маналіт(чэшск.) бел., узведзены ў 1928 г.[1], і статуя Св. Георгія(чэшск.) бел.. На усходнім баку размешчаны Стары каралеўскі палац, на заходнім і паўднёвым — Новы каралеўскі палац з балконам, з якога 29 снежня 1989 года неўзабаве пасля абрання прэзідэнтам Чэхаславакіі казаў сваю прамову Вацлаў Гавел[2]. Ля ўваходу ў стары палац размяшчаецца Арліны фантан(чэшск.) бел..
Зноскі
Літаратура [правіць]
- VLČEK, Pavel, a kol. Umělecké památky Prahy. Pražský hrad a Hradčany. Praha : Academia, 2000. 521 s. ISBN 80-200-0832-2. s. 17-21, 26-30, 128-9, 169-170, 178-9, 193-6, 240-242, 490.
- POCHE, Emanuel. Prahou krok za krokem. Praha : Orbis, 1958. 268 s. s. 51, 62-63.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трэці двор