Вацлаў Гавел

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Вацлаў Гавел
Vaclav Havel
Вацлаў Гавел
сцяг
1-ы прэзідэнт Чэхіі
2 лютага 1993 — 2 лютага 2003
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Вацлаў Клаўс
сцяг
10-ы прэзідэнт Чэхаславакіі
29 снежня 1989 — 20 ліпеня 1992
Папярэднік: Густаў Гусак
Марыян Чалфа (в.а.)
Пераемнік: Ян Страскі (в.а.)
 
Нараджэнне: 5 кастрычніка 1936(1936-10-05)
Прага, Чэхаславакія
Смерць: 18.12.2011[1]
Прага
Жонка: Вольга Гаўлава (1964—1996 гг.);
Дагмар Вешкрнава (з 1997 г.)
Дзеці: няма
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Белага льва
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Томаша Гарыга Масарыка
Кавалер шаноўнейшага ордэна Лазні
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Кампаньён ордэна Канады
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Прэзідэнцкі медаль Свабоды
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Ордэн Белага арла
Вялікі крыж ордэна Крыжа зямлі Марыі
Вялікі крыж, дэкараваны вялікі стужкай Ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай
Кавалер Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
Вялікі крыж ордэна Вызваліцеля Сан-Марціна
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Кавалер Вялікага Крыжа адменнай ступені ордэна За заслугі перад ФРГ
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 1 класа
Залаты ганаровы ордэн Свабоды
Кавалер ордэна Турэцкай Рэспублікі 1 класа
Кавалер ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Іспанія
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Аўстрыйскі ганаровы знак За навуку і мастацтва
Вацлаў Гавел

Вацлаў Гавел (5 кастрычніка 1936, Прага — 18 снежня 2011) — чэшскі дзяржаўны, грамадскі і культуры дзеяч.

Нарадзіўся ў чэшскай буржуазнай сям'i, якая мела цесныя сувязi з фiнансавай і культурнай верхавінай чэшскага грамадства. Бацька В. Гавела iнжынер па спецыяльнасцi, быў старшынёй элiтнага пражскага «Ротары-клуба», саўладальнiкам кiнастудыi i буйнейшага канцэртнага зала ў цэнтры Прагі. Гавелы валодалі знайчнай нярухомай маёмасцю, у т.л. лясамі i землямi. Падчас акупацыі Чэхаславакіі нацысцкай Германiяй Гавелы здолелі захаваць сямейны бiзнес, на кiнастудыi працягвалi здымаць фiльмы, канцэртная зала прымала нямецкiх афiцэраў, прамысловыя прадпрыемствы атрымлівалі заказы ад немцаў.

Пасля службы ў арміі, В. Гавел працаваў у неакадэмiчных тэатрах, якiх у 1950-1960-я ў Празе было шмат. У 1960-я працаваў драматургам у пражскім тэатры «На Забрадлі», набыў вядомасць як драматург не сацрэалiстычнага кiрунку. Друкаваўся ў чэшскіх літаратурных часопісах. Заняў пасаду рэдактара ў адным з вальнадумных часопiсаў Чэхаславакii, якi ў рэшце быў закрыты цэнзурай. Суарганізатар чэшскага самвыдату. Пасля падпісання на міжнароднай канференцыі ў Хельсінкі чарговай дэкларацыі аб правах чалавека, В. Гавел выступiў iнiцыятарам стварэння групы «Хартыя-77», якая патрабавала ад уладаў паважаць правы чалавека ў Чэхаславакіі, сузаснавальнік Камітэту ў абарону пераследаваных (1979). Арыштоўваўся за апазіцыйную дзейнасць, у 1979 асуджаны да 4,5 гадоў турэмнага зняволення за «антыграмадскую дзейнасць», назаўсёды атрымаў статус «вязня сумлення». У ліст. 1989 вядучы прадстаўнік руху «Грамадзянскі форум».

Пасля «Пражскай восені», 29.12.1989 Федэральны сход Чэхаславакii аднагалосна абраў В. Гавела 9-м прэзiдэнтам ЧССР (1989—1992). Пасля распаду ЧССР (1993) стаў першым прэзідэнтам Чэхіі, у 1998 перабраны (на пасадзе ад 2003). Здолеў правесцi ў краiне дэмакратычныя і эканамічныя пераўтварэннi. Савецкiя войскi былi выведзеныя. Зняў з кiруючых пасад былых камунiстаў, а таксама крайнiх радыкалаў з лiку дысiдэнтаў. Жыццёвы ўзровень утрымаўся, нягледзячы на разрыў эканамiчных адносiн з СССР куды адрасавалася 40 % чэшскага экспарту. У апошнiя гады прэзiдэнцтва В. Гавел цяжка хварэў, перанёс дзве анкалагiчныя аперацыi, але фармальна не пакiдаў пасаду кiраўнiка краiны.

Аўтар амаль 20 п'ес, шматлікіх крытычных нарысаў, эсэ.

Палітычная і творчая дзейнасць В. Гавела адзначаная многімі міжнароднымі ўзнагародамі.

Змест

[правіць] Беларускія пераклады

Зноскі

  1. http://lenta.ru/news/2011/12/18/havel/
  2. «Крыніца». — 1997. — № 1 (27)
  3. Пры зачыненых дзвярах. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1995.

[правіць] Літаратура

  • Вацлав Гавел: Каждый человек должен взять на себя часть ответственности // Хартия'97: Навіны. 2003; ліп. 10. 12:09

[правіць] У Сеціве

Commons
Папярэднік:
Густаў Гусак
Прэзідэнт Чэхаславакіі
19891992
Пераемнік:
Папярэднік:
Прэзідэнт Чэхіі
Flag of the president of the Czech Republic.svg

19932003
Пераемнік:
Вацлаў Клаўс


Шаблон:Прэзідэнты Чэхаславакіі

Шаблон:Прэзідэнты Чэхіі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах