Тыдзень

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Тыдзень, адзінка вымярэння часу роўная сямі дням: ад панядзелка да нядзелі ўключна (у некаторых краінах — ад нядзелі да суботы). Самы вялікі агульнапрыняты адрэзак часу, які мае дакладную колькасць дзён. Хаця тыдзень не мае прамой астранамічнай асновы, ён шырока выкарыстоўваецца як адзінка часу.

Сямідзённы тыдзень упершыню ўвайшоў ва ўжытак на Старажытным УсходзеВавілоне). Дзякуючы еўрапейскай каланізацыі 7-дзённы тыдзень стаў прымяняцца паўсюдна, нават у тых культурах, дзе раней не было такой адзінкі часу.

Назвы дзён тыдня ў славянскіх мовах указваюць на іх месца пасля нядзелі: панядзелак, аўторак і г.д.

Тыдзень: Панядзелак · Аўторак · Серада · Чацвер · Пятніца · Субота · Нядзеля