Удзельнік:Pingswan/Ivan Kravtsov

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Краўцоў
Иван Кравцов
Ivan Kravtsov
Іван Краўцоў, Мінск, 22 Жніўня, 2020 года
Іван Краўцоў, Мінск, 22 Жніўня, 2020 года
Род дзейнасці Палітычны актывіст, мэнэджер
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1989(1989-06-10) (34 гады)
Месца нараджэння Мінск, БССР
Грамадзянства Беларусь
Бацька Яўген Краўцоў
Альма-матар БНТУ, БДЭУ
Партыя "Разам"

Іван Яўгеньевіч Краўцоў (Нарадзіўся 10 чэрвеня 1989 г., г. Мінск, Беларуская ССР). Палітычны актывіст, архітэктар, менеджэр, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады.[1][2], сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Разам» і каманды кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года Віктара Бабарыкі.[3]


Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Іван нарадзіўся ў Мінску, 10 чэрвеня 1989 года. Маці — Краўцова Людміла, беларуская спявачка,[4] бацька — Яўген Краўцоў (памёр у 2012 годзе [5]) быў саўладальнікам і старшынёй камерцыйнага банка «Мінсккомплексбанк», пыяднанага да Беларусбанку ў 2005 годзе [6]. Бабуля, Краўцова Галіна, — прафесар эканомікі БДЭУ.[7][8]


Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Да ўдзелу у палітычная кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Іван з'яўляўся заснавальнікам і арт-дырэктарам Архітэктурнага бюро 35 у Мінску. [9] Да мая 2019 года Іван Краўцоў працаваў галоўным стратэгічным дырэктарам Мінскага гадзіннікавага завода «Луч». [10]

Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2020 года Іван Краўцоў далучыўся да прадвыбарчай каманды беларускага банкіра Віктара Бабарыкі ў якасці выканаўчага мэнэджэра па публічных стасунках.[11] 28 ліпеня 2020 года разам з Марыяй Калеснікавай і іншымі членамі каманды Віктара Бабарыкі ён падаваў хадайніцтва ў КДБ Беларусі аб змене Віктару меры стрымання.[3]

Пасля дня выбараў, 18 жніўня 2020 года, палітычныя і грамадскія актывісты абвясцілі стварэнне Каардынацыйнай рады . Сябры каардынацыйнай рады ставілі за мэту правядзенне перамоў з беларускімі ўладамі пра мірны трансфер. [12] Іван увайшоў у склад Каардынацыйнай рады ў якасці яе выканаўчага сакратара.

1 верасня 2020 года Краўцоў быў выкліканы на допыт у Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь. Ён быў апытаны ў якасці сведкі ў рамках расследавання па крымінальнай справе па артыкуле 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя экстрэмісцкай групы). [1]

Выкраданьне Марыі Калеснікавай і крымінальнае абвінавачаньне[правіць | правіць зыходнік]

7 верасня 2020 года ў ЗМІ з'явілася інфармацыя, што знікла каардынатар каманды Віктара Бабарыкі, Марыя Калеснікава. Яна прапала разам з Іванам Краўцовым і прэс-сакратаром Каардынацыйнай рады Антонам Раднянковым. [13][14]

Як высветлілася пазней, Краўцова адвезлі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР), дзе невядомыя сілавікі пагражалі яму 12-гадовым зняволеннем. Яны патрабавалі ад Краўцова вывезці Калеснікаву з краіны на асабістым аўтамабілі. На думку сілавікоў, аперацыя мусіла дапамагчы «дээскалацыі» палітычнай сітуацыі ў Беларусі, а праўладавыя ЗМІ павінны былі абвестіць, што «лідары расчараваліся ў пратэстце». [15][16][17][18]

У той жа дзень у кватэры Краўцова адбыўся ператрус.[19] Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі КДБ пагражалі Марыі Калеснікавай турмой або забойствам, яна здолела застацца, наўмысна парваўшы пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы. [20][21][22][23] Краўцоў і Раднянкоў здолелі перасячы ўкраінскую мяжу, нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка абвясціў аб просьбе экстрадыцыі абодвух. [24]


11 верасня Камітэт дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь распачаў у дачыненні да Краўцова крымінальную справу па ч.4 арт.210 КК РБ за крадзеж шляхам злоўжывання працоўнымі паўнамоцтвамі. [25]

17 верасня Іван Краўцоў падаў заяву ў Следчы камітэт аб распачынанні расследавання па факце яго выкрадання і незаконнай экстрадыцыі. [26]

Партыя "Разам"[правіць | правіць зыходнік]

У жніўні 2020 года Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ў відэазвароце заявілі аб стварэнні палітычнай партыі «Разам». Гаворка шла об тым, што неўзабаве каманда падасьць дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў адпаведныя органы.[27][28] Аднак неўзабаве Марыя Калеснікава і другія сябры каманды Бабарыкі былі арыштаваныя. Стварэнне палітычнай партыі аднавілася ў канцы сакавіка 2021 года. Разам з іншымі членамі каманды і актывістамі ў аргкамітэт партыі увайшоў таксама і Іван Краўцоў. [29][30]

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

[[Катэгорыя:Постаці Мінска]] [[Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў]] [[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1989 годзе]]

  1. а б "На допрос вызван исполнительный секретарь совета белорусской оппозиции". interfax.ru [руская]. Масква. 2020-09-01. Праверана 2021-08-26. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  2. Coordination Council of Belarus. Coordination Council. Праверана 3 June 2021.
  3. а б "Штаб Бабарико подал ходатайство в КГБ, чтобы Виктора выпустили из СИЗО". The Village Беларусь [руская]. Мінск. 2020-09-01. Праверана 2020-07-28. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  4. Безкаравайны, Зміцер (2002-03-11). "CD-ОБЗОР". Белгазета [руская]. Мінск. Праверана 2021-06-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |transtitle= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  5. "Умер известный белорусский банкир". Беларускі Партызан [руская]. Мінск. 2012-12-24. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  6. Belarus: Living With an Image Problem (англ.). Euromoney (1 верасня 1999). Праверана 23 лістапада 2021.
  7. ""Я з 13 гадоў ведаю, што такое КДБ"". Радыё Свабода. 2020-09-19. Праверана 2021-06-03.
  8. Кравцова Галина Ивановна, Halina Kravtsjova.
  9. Малахаў, Дзьмітры (2017-06-29). "Строить брутально". dom-expert.by [руская]. Мінск. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  10. "Главный стратег завода "Луч" покинул свою должность". Marketing.by [руская]. Mінск. 2019-05-19. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  11. Becchio, Anastasia (2021-07-21). "Viktor Babaryko, l'homme politique le plus populaire de Biélorussie, devant Loukachenko". RFI [французская]. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  12. "Оппозиция в Белоруссии призвала власти страны немедленно начать переговоры". ТАСС [руская]. Мінск. 2020-08-19. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  13. Davies, Guy (2020-09-07). "Key opposition figure in Belarus disappears after weekend of mass protests". abc News [англійская]. Праверана 2021-11-23.
  14. "В Минске пропала Мария Колесникова". Камерсантъ [руская]. 2020-09-07. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  15. Aris, Ben (2020-09-09). "More details of Belarus' failed attempt to expel opposition leader Maria Kolesnikova emerge". BNE Intellinews [англійская]. Берлін. Праверана 2021-11-23.
  16. "Родненков и Кравцов — о том, как покинули Беларусь без Колесниковой". TUT.by. 2020-09-08.
  17. "CCTV footage said to show car carrying Belarus opposition figure at border – video". The Guardian. Праверана 3 June 2021.
  18. Levchenko, Grigory (8 September 2020). "That's why she's one of our leaders". Meduza. Праверана 3 June 2021.
  19. "Обыск прошел в квартире пропавшего белорусского оппозиционера" [Searches conducted it the apartment of the disappeared Belarusian opposition activist Kravtsov]. Interfax [руская]. 2020-09-07. Праверана 2021-08-23.
  20. Kozhedubov, Artyom (2020-10-09). "Колесникова в деталях рассказала хронологию ее похищения и ареста" [Kalesnikova describes in detail the chronology of her abduction and arrest]. Маскоўскі Камсамолец [руская]. Масква. Праверана 2020-06-07.
  21. "Belarusian Coordination Council member Maria Kolesnikova detained at the border". ТАСС. 8 September 2020. Праверана 3 June 2021.
  22. Harding, Luke (2020-09-08). "Belarus opposition leader 'ripped up passport at Ukraine border'". The Guardian [англійская]. Праверана 2021-11-23.
  23. Гардзееў, Уладзіслаў (2020-09-08). "Белорусские оппозиционеры сообщили о погоне на границе с Украиной". РБК [руская]. Масква. Праверана 2021-06-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)
  24. "Лукашенко попросил Киев вернуть двух белорусских оппозиционеров" [Lukashenko asked Kiev to return two Belarusian opposition activists]. Інтэрфакс [руская]. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  25. "Уехавший на Украину белорусский оппозиционер Кравцов стал фигурантом уголовного дела" [Belarusian opposition activist Kravtsov, who left for Ukraine, became a defendant in a criminal case]. Інтэрфакс [руская]. Масква. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  26. "Секретарь совета белорусской оппозиции Кравцов требует открыть дело по факту его похищения" [Secretary of the Belarusian Opposition Council Kravtsov demands the opening of a case on his kidnapping]. ТАСС [руская]. Мінск. 2020-09-08. Праверана 2020-06-07.
  27. "Belarus opposition leaders creating political party: video". Reuters [англійская]. Масква. 2020-08-31. Праверана 2021-11-23.
  28. Іванова, Паліна (2020-09-01). "Belarus opposition leaders to create new political party". The Independent [англійская]. Праверана 2021-11-23.
  29. "Штаб Бабарико заявил о создании партии "Вместе"" [Babariko's headquarters announced the creation of the "Together" party]. ТАСС [руская]. Мінск. 2021-03-29. Праверана 2021-11-23.
  30. "В штабе Бабарико заявили, что будут пытаться зарегистрировать создаваемую им партию". ТАСС [руская]. Мінск. 2021-03-31. Праверана 2021-11-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |trans_title= ігнараваны (прапануецца |trans-title=) (даведка)