Каардынацыйная рада (Беларусь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каардынацыйная рада
Краіна
Тып арганізацыі палітычная арганізацыя[d], калегіяльнасць[d] і прадстаўнічая дэмакратыя[d]
Афіцыйныя мовы беларуская, руская і англійская
Заснаванне
Дата заснавання 18 жніўня 2020
Узнагароды

прэмія імя Сахарава (кастрычнік 2020)

rada.vision/by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каардынацыйная Рада па арганізацыі працэсу пераадолення крызісу, якая першапачаткова называлася «Каардынацыйная Рада па забеспячэнні трансферу ўлады», — недзяржаўны палітычны і грамадзянскі орган на тэрыторыі Беларусі. Рада створаная з даручэння Святланы Ціханоўскай з мэтай прыняцця захадаў па стабілізацыі сітуацыі ў краіне, забеспячэння трансферу ўлады і абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.[1]

У студзені 2023 года МУС Беларусі прызнала Каардынацыйную раду экстрэмісцкім фарміраваннем. Паводле беларускага заканадаўства, членам экстрэмісцкіх фарміраванняў пагражае пазбаўленне волі[2]. Раней, у 2021—2022 гадах, беларускія суды прызнавалі інтэрнэт-рэсурсы Рады экстрэмісцкімі матэрыяламі[3].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

У склад Рады першапачаткова ўвайшлі каля 70 чалавек. 19 жніўня абраны Прэзідыум з сямі чалавек:

Асноўны склад:

Да лютага 2023 года скончыўся этап рэфармавання складу Каардынацыйнай рады. З гэтага часу Каардынацыйная рада складаецца з 22 старых членаў, 73 новых дэлегатак і дэлегатаў ад грамадскіх арганізацый і 15 самавылучэнцаў.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне[правіць | правіць зыходнік]

26 кастрычніка 2020 года Каардынацыйная рада ўхваліла прынцыпы дзейнасці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, якое ўзначаліў Павел Латушка. Заяўленыя мэты: забяспечыць мірнае завяршэнне выканання функцый нелегітымнымі органамі ўлады, стабілізацыя сістэмы кіравання краінай пасля пераходу ўлады да народа[4].

Пераслед[правіць | правіць зыходнік]

З моманту стварэння Каардынацыйнай рады і абрання Прэзідыума іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. 20 жніўня 2020 года Генеральная пракуратура па факце стварэння і дзейнасці КР узбудзіла крымінальную справу па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у рамках якой адбываліся выклікі на допыты як членаў Прэзідыума, так і іншых членаў рады. 25 жніўня 2020 года Канстытуцыйны суд Беларусі выказаў меркаванне аб тым, што стварэнне Каардынацыйнай рады з’яўлялася «антыканстытуцыйным»[5].

У снежні 2020 года Генеральная пракуратура распачала крымінальныя справы ў дачыненні Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай і іншых асоб па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, г. зн. здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 ст. 361-1 Крымінальнага кодэксу.

6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі, Павел Латушка атрымаў 18 гадоў зняволення, а Марыі Мароз, Вользе Кавальковай і Сяргею Дылеўскаму прызначылі па 12 гадоў[6].

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2020 года Еўрапейскі парламент узнагародзіў беларускую апазіцыю, прадстаўленую ў тым ліку Каардынацыйнай радай, прэміяй «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава[7]. У спісе лаўрэатаў: Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч[8].

У канцы жніўня 2020 года палітолаг Вольф Рубінчык заўважыў, што Рада «ціха ператварылася з органа „па забеспячэнні трансферу ўлады“ (мэту абвясціла Святлана Ціханоўская 14 жніўня, і гэта гучала цягам некалькіх дзён) у орган для „арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу“ — гэткае грувасткае і цьмянае мэтавызначэнне з’явілася на сайце КР у апошняй дэкадзе жніўня»[9].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]