Навука
Навука - сістэма аб'ектыўных, абгрунтаваных ведаў аб рэчаіснасці; сфера чалавечай дзейнасці, скіраванай на выпрацоўванне і тэарэтычную сістэматызацыю новых ведаў. У найшырэйшым сэнсе слова - усе веды ці сістэмы ведаў, што былі абгрунтаваныя, правераныя і пацверджаныя.
У адрозненне ад стыхійна-эмпірычнага (звычайнага) пазнання не абмяжоўваецца апісаннем аб'ектаў і з'яваў, але арыентуецца на выяўленне прычынна-выніковых залежнасцяў, зразуменне заканамернасцяў развіцця.
Навука карыстаецца спецыяльнымі навуковымі метадамі (тэарэтычнымі і эмпірычнымі), прыладамі, мовай (у т.л. фармалізаванай) і іншымі складнікамі навуковага пошуку.
Гл. таксама: Метадалогія, Навуказнаўства.
Навуковыя дысцыпліны, якія ў сукупнасці ўтвараюць сістэму навукі цалкам, умоўна падзяляюцца на 3 вялікія групы (падсістэмы):
- Навукі аб прыродзе або прыродазнаўчыя навукі
- Навукі аб грамадстве або грамадскія (гуманітарныя) навукі
- Навукі аб мысленні і пазнанні або тэхнічныя навукі
Унутры раздзелаў няспынна ідуць працэсы далейшай дыферэнцыяцыі (падзялення, удакладнення і здрабнення) і інтэграцыі (аб'яднання або спалучэння) навуковых дысцыплін. Такім чынам, існуючыя навуковыя дысцыпліны знікаюць або змяняюцца, з'яўляюцца новыя навуковыя дысцыпліны.
У залежнасці ад мэтавай скіраванасці, аднясення да практыкі адрозніваюць фундаментальныя і прыкладныя навукі.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Крыніцы
- Яцкевіч С. А. Навука // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 11. — Мн: БелЭн, 2000. — С. 107.
- Н. Подорванюк, А. Борисова. "НАУКА ЛЮДЯМ ВООБЩЕ ПО БАРАБАНУ..." - Климат, лёд, вода, ландшафты.
| Навука | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
| Астраномія • Біялогія • Геаграфія • Геалогія • Інфарматыка • Гісторыя • Лінгвістыка • Матэматыка • Медыцына • Псіхалогія • Паліталогія • Сацыялогія • Фізіка • Філалогія • Хімія • Эканоміка • Юрыспрудэнцыя | |||||
| Спіс акадэмічных дысцыплін |