Уладзілен Рыгоравіч Сямёнаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзілен Рыгоравіч Сямёнаў
Дата нараджэння 12 лістапада 1932(1932-11-12) (91 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Ірына Аляксандраўна Калпакова[d]
Адукацыя
Прафесія артыст балета, балетны педагог
Тэатр
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР

Уладзілен Рыгоравіч Сямёнаў[1] (руск.: Владилен Григорьевич Семёнов; нар. 12 лістапада 1932) — савецкі і расійскі артыст балета, балетны педагог, народны артыст СССР (1983).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Самара. У 1950 годзе скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (балетны клас Уладзіміра Панамарова). У 1952—1972 гадах саліст балетнай трупы Ленінградскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава, з 1970 года — балетмайстар-рэпетытар і педагог, у 1970—1972 гадах старшыня мастацкай калегіі балета тэатра. З 1962 года каля 30 гадоў выкладаў класічны танец у Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы[2].

У 1998 годзе Уладзілен Сямёнаў з жонкай Ірынай Калпаковай з’ехалі ў ЗША, дзе займаюцца выкладчыцкай дзейнасцю, працавалі педагогамі-рэпетытарамі ў Інтэрнацыянальным балетным тэатры Індыянапаліса[3]. З сярэдзіны 1990-х гадоў выкладаюць ў трупе Амерыканскага тэатра балета (Нью-Ёрк, ЗША)[2]. Таксама шмат выкладаюць і рэпетыруюць па запрашэннях у розных школах і балетных кампаніях ЗША і іншых краін[3].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Лірычны танцоўшчык з лёгкім скачком і бездакорным аздабленнем танца, майстар падтрымкі. Танец Уладзілена Сямёнава акадэмічны, манера элегантная, высакародная. У эмацыйнай стрыманасці шукаў сучасную танальнасць выканальніцтва.

Дэбютаваў партыяй Юнака ў балеце «Шапэніяна» Ф. Шапэна[3]. Сярод іншых партый Уладзілена Сямёнава: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. І. Чайкоўскага); Жан дэ Брыен («Раймонда» А. Глазунова); Яўген («Медны коннік» Р. Гліэра; Прынц («Папялушка» С. С. Пракоф’ева); Вацлаў, Акцёр («Бахчысарайскі фантан», «Полымя Парыжа» Б. Астаф’ева); Арбенін («Маскарад» Л. А. Лапутіна) і іншыя.

Зняўся ў тэлефільме-канцэрце «Танчыць Ірына Калпакова» (1976)[3], фільме-спектаклі «Шапэніяна» (1958).

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сямёнаў Уладзілен Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 346. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Семенов Владлен Григорьевич // Деген А. Б., Ступников И. В. Ленинградский балет. 1917—1987: Словарь-справоч­ник. — Л.: Советский композитор, 1988. — С. 174—175. — 264 с., ил., 2,5 л. ил. — 13 000 экз. (руск.)
  • Семёнов Владилен Григорьевич // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 457. — 623 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]