Уладзімір Максімавіч Скарынкін
Уладзімір Максімавіч Скарынкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Залаты купідон (2011) |
Уладзімір Максімавіч Скарынкін (7 чэрвеня 1939, г. Віцебск) — беларускі паэт і перакладчык.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). З 1961 года працаваў у Мінскім аэрапорце, з 1970 г. у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі, у 1982—1987 і 1992—1999 гадах у Саюзе беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1955. Першы зборнік вершаў «Буслы над аэрадромам» (1969). Аўтар вянка санетаў «Вачэй тваіх паляны» (1980), паэм «Дарога ў неба» (1970), «Насустрач веку» (1971), «Сляпы дождж» (1974), «Высокае сонца» (1976), «Узнясенне» (1983), «Астральны знак Скарыны» (1986). Асноўныя тэмы яго твораў — маленства, апаленае вайной, любоў да роднай зямлі, яе гісторыі, роздум над складанымі праблемамі сучаснасці, пытанні духоўнасці.
Піша для дзяцей (кнігі вершаў, скорагаворак і казак «Канікулярная ангіна», 1991; «Падарожжа ў Крайшарад», 1997; фантастычна-прыгодніцкія апавяданні «У карэце па белым свеце», 2000).
На беларускую мову пераклаў зборнікі вершаў М. Рубцова «Рускі агеньчык» (1986), М. Вінграноўскага «Украінскі прэлюд» (1999), паэму Дантэ «Боская камедыя» (1997), паэмы Дж. Байрана, «Дон Жуан» і «Прароцтва Дантэ» (2004).
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гукавы бар’ер. Мн., 1972;
- Дазвольце ўзлёт. Мн., 1975;
- Чацвёрты разварот. Мн. 1979;
- Вугал атакі. Мн., 1983;
- Пасадачныя агні. Мн., 1985;
- Выратавапьны плыт. Мн., 1988;
- Размова на парозе. Мн., 1991;
- Лосвіда. Мн., 1993;
- Апошняе слова. Мн., 1994.
- Дзе і як жыве Нептун? Мн., 2014.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальная прэмія Італіі[1] (1998).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2000) — за мастацкі пераклад паэмы Дантэ Аліг’еры «Боская камедыя».
- Прэмія міжнароднага таварыства «Дантэ» (2001).
- Прэмія Залаты купідон (2011) за пераклады твораў Дантэ і Петраркі.
Зноскі
- ↑ Саламевіч (2002)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламаха У. Журба і радасць Уладзіміра Скарынкіна / У. Саламаха // Літаратура і мастацтва. — 2003. — 31 студз. — С. 12.
- Саламевіч І. Скарынкін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 449. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Скарынкін Уладзімір Максімавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал. І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 5. — С. 358—361.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Прыдзвінскі край… Пісьменнікі, паэты, літаратары Архівавана 6 студзеня 2012.
- БОСКАЯ КАМЕДЫЯ ў пер. У. Скарынкіна (фрагмент)
- Песня дваццатая з часткі «Рай» Боскай камедыі ў пер. Скарынкіна Архівавана 11 мая 2013.
- Урыўкі з «ГОРА АД РОЗУМУ» Грыбаедава ў пер. Скарынкіна Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Скарынкін Уладзімір Максімавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1939 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выпускнікі Рыжскага інстытута інжынераў грамадзянскай авіяцыі
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі Беларусі