Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі
Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лютага 1915 |
Месца нараджэння | вёска Цімкавічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць |
Дата смерці | 17 кастрычніка 1988 (73 гады) |
Месца смерці | Масква |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | авіяцыя |
Гады службы | 1936—1970 (з перарывам) |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі (1915—1988) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Уладзімір Наржымскі нарадзіўся 14 лютага 1915 года ў вёсцы Цімкавічы (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння дзесяці класаў школы працаваў на Маскоўскім механічным заводзе. У 1935 годзе Наржымскі скончыў Ульянаўскую лётна-тэхнічную школу. У 1936—1938 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1940 годзе ён паўторна быў прызваны ў армію. У 1941 годзе Наржымскі скончыў Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].
Да жніўня 1944 года гвардыі капітан Уладзімір Наржымскі быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 11-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 2-й гвардзейскай мінна-тарпеднай авіядывізіі ВПС Чарнаморскага флоту. Да таго часу ён здзейсніў 339 баявых вылетаў, прыняў удзел у 35 паветраных баях, збіўшы 13 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 5 — у складзе групы[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 сакавіка 1945 года за «мужнасць і гераізм, праяўленыя ў паветраных баях з нямецкімі захопнікамі» гвардыі капітан Уладзімір Наржымскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 4036[1].
Пасля заканчэння вайны Наржымскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 года ён скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. З 1958 года — працаваў выкладчыкам спачатку ў гэтай акадэміі, затым у Цэнтральным аэраклубе СССР, Ваенна-палітычнай акадэміі . Кандыдат ваенных навук, дацэнт. У 1970 годзе ў званні палкоўніка Наржымскі быў звольнены ў запас. Жыў у Маскве, працаваў у Вышэйшай камсамольскай школе . Памёр 17 кастрычніка 1988 года, пахаваны на Мікола-Архангельскіх могілках Масквы[1].
Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, трыма ордэнамі Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
У гонар Наржымскага ўсталяваны яго бюст у Севастопалі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі на сайце «Героі краіны»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
- Вотинцев А. С., Фёдоров Г. Н. В небе Ульяновска. — Саратов., 1984.
- Герои боёв за Крым. — Симферополь: Таврия, 1972.
- Герои огненных лет. Книга 2. М.: Московский рабочий, 1946.
- Нарадзіліся 14 лютага
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1988 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
- Лётчыкі СССР
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Цімкавічах
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны