Уладзімір Аляксандравіч Сіняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксандравіч Сіняк
Нараджэнне 1 снежня 1967(1967-12-01) (56 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Уладзімір Аляксандравіч Сіняк (нар. 1 снежня 1967, в. Лозкі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-будаўнік).

Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам майстэрняў калгаса «Іскра» Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Працаваў дырэктарам вытворчага ўпраўлення «Дзятлаварайгаз» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз», намеснікам генеральнага дырэктара па будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз».

З’яўляўся дэпутатам Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджваўся граматамі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, унітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» і дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз»[1].

Зноскі