Уладзімір Андрэевіч Бойка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Андрэевіч Бойка
Дата нараджэння 9 красавіка 1932(1932-04-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1996(1996-04-02) (63 гады)
Род дзейнасці журналіст, мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак
Месца працы
Альма-матар
Член у

Уладзімір Андрэевіч Бойка (9 красавіка 1932, Менск — 2 красавіка 1996) — беларускі журналіст, мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1955 годзе БДУ. У 1956—1993 працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва», часопіс «Родная прырода». Адначасова ў 1970—1990-я гг. аўтар і вядучы на Беларускім радыё радыёцыкла «Выхавай у сабе прыгожае», тэлевізійных цыкла «Роздум»[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сцэнарыст фільмаў «Паэзія графікі» (1971), «Прафесар прыгажосці» (1972, з А. Белавусавым), «Мастак Арлен Кашкурэвіч» (1976), «Васіль Быкаў. Праўдай адзінай» (1992)[1].

Аўтар зборніка вершаў «Маўклівая размова» (1964), кніг пра выяўленчае мастацтва, літаратурных партрэтаў мастакоў А. Бембеля, А. Глебава, В. Грамыкі, С. Катковай, А. Кашкурэвіча, М. Савіцкага, У. Стальмашонка, А. Тычыны, пісьменніка А. Адамовіча і інш. Аформіў і зрабіў ілюстрацыі да літаратурна-мастацкіх і навуковых выданняў: «Шляхі вялі праз Беларусь» В. Грыцкевіча і А. Мальдзіса (1980), «Народ і вайна» М. Тычыны (1985), Збор твораў у 5 тамах 3. Бядулі (19851989), «Нічога важней» (1987) і Выбраныя творы ў 4 тамах (т. 1, 1995) А. Адамовіча і інш[1].

Сярод твораў таксама акварэлі, манатыпіі, малюнкі і інш[1].

Зноскі

  1. а б в г Л. Д. Фінкельштэйн. Бойка Уладзімір Андрэевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]