Уладзімір Антонавіч Марук

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Уладзімір Антонавіч Марук (6 студзеня 1954, в. Гута — 23 студзеня 2010), беларускі паэт і перакладчык.

Змест

[правіць] Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1970 скончыў Моўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры Ганцавіцкага раёна — у Шашкоўскай сельскай, раённай дзіцячай бібліятэках, загадчыкам аўтаклуба. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 106 у Мінску. 3 1981 — карэспандэнт, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», з 1986 — рэдактар, загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». 3 1998 галоўны рэдактар выдавецтва «Белфакс». У 2003—2010 гадах намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

[правіць] Творчасць

Першыя вершы апублікаваў у 1972 (газета «Магілёўская праўда»). Займаўся перакладамі з узбекскай, армянскай, туркменскай моў. Яго лепшыя вершы ўвайшлі ў асобныя анталогіі беларускай паэзіі.

Аўтар зборнікаў паэзіі:

  • «Зоркі ў кронах» (1982),
  • «Ліст рабіне» (1987),
  • «Інкрустацыя голасам» (1991),
  • «Ехаў чыж у Парыж» (1994),
  • «Чыж вярнуўся з-за мяжы» (2003),
  • «Кудмень» (2011).

[правіць] Прызнанне

  • Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1984).

[правіць] У сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах